«Паводле кананічнага права, біскуп, які дасягнуў узросту 75 гадоў, павінен прасіць папу вызваліць яго ад абавязкаў, — цытуе каталіцкага ярарха БелаПАН. — Сёньня Ватыкан абвясьціў, што папа прыняў маю просьбу. Гэта рэальнасьць, ад гэтага мы ня можам уцячы».
Рашэньне аб адстаўцы арцыбіскупа апублікаванае 3 студзеня ў бюлетэні Залі друку Сьвятога трону.
Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію ад 2007 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак прыняў адстаўку кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі Кандрусевіча, якога 4 месяцы ўлады не пускалі на радзімуСёлета ён чатыры месяцы ня мог трапіць у Беларусі, бо ўлады абвінавачвалі яго ў спробе «разгайдаць краіну». Сытуацыя вырашылася толькі пасьля ўмяшаньня Ватыкану.
«Менска-Магілёўская архідыяцэзія не застанецца без кіраўніка. Апостальскім адміністратарам прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, прашу вас прыняць яго з адкрытым сэрцам. Людзі мяняюцца, а касьцёл застаецца. Дзякуй усім, прыміце блаславеньне», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч пра свайго наступніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найстарэйшы ярарх Беларусі. Чым вядомы біскуп Велікаселец, якога папа часова прызначыў кіраваць Каталіцкай царквойКазімір Велікаселец зьяўляецца дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, летась таксама адзначыў 75-гадовы юбілей. Нягледзячы на гранічны ўзрост, папа Францішак дазволіў яму далейшае служэньне найменей на 2 гады.