Ён імкліва ўварваўся ў палітычнае поле Беларусі, стварыўшы ў 2019 годзе youtube-канал «Страна для жизни». Пра тое, чым займаўся Сяргей да гэтага, вядома няшмат.
Мы пагутарылі зь людзьмі, якія ведалі Сяргея Ціханоўскага ў розныя часы яго жыцьця — ад школы да прэзыдэнцкай кампаніі 2020-га.
Ад 29 траўня Сяргей Ціханоўскі за кратамі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Як казаў сам Сяргей у інтэрвію Свабодзе за некалькі дзён да арышту ў Горадні, яшчэ ў красавіку ён не зьбіраўся ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Вылучыў сваю кандыдатуру пасьля таго, як ад удзелу ў выбарах адмовіўся Павал Севярынец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я не чакаў, што людзі павераць». Сяргей Ціханоўскі пра жонку, апазыцыю і пляны на 9 жніўняЦіханоўскі прысутнічаў на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ у кастрычніку. Па словах іншых яе ўдзельнікаў, быў адзіным, хто зьвяртаўся да Лукашэнкі на «ты». У той жа дзень Ціханоўскаму дазволілі пазваніць жонцы Сьвятлане; падчас размовы ён параіў ёй быць больш жорсткай у супрацьстаяньні з уладамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі зьвяртаўся да Лукашэнкі на «ты» падчас размовы ў СІЗА КДБ, — ВаскрасенскіЗатрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць
- Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
- У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
- Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
- Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».
- На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
- 14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК, заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
- Пасьля прысуду Ціханоўскі спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года.
- З сакавіка 2023 году сваякі Сяргея Ціханоўскага не атрымліваюць аніякай інфармацыі ад яго.
- Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
- ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.