Судзьдзя Сяргей Кармановіч (суд Цэнтральнага раёну Гомля) на падставе міліцэйскага пратаколу пакараў штрафам 81 рубель 73-гадовую пэнсіянэрку Еву Раманаўну Быкоўскую. АМАП затрымаў яе 25 кастрычніка ў цэнтры гораду на «акцыі», якой не было.
Ева Раманаўна працавала да пэнсіі настаўніцай. Акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Гомлі не было — міліцыянты не далі сабрацца людзям.
На вачах Евы Раманаўны АМАП схапіў мужчыну. Былая настаўніца зрабіла заўвагу — схапілі і яе. Пэнсіянэрка апавядала, што амапавец у аўтобусе сказаў сваім калегам: «У яе бацька паліцай!»
«Мой бацька прайшоў усю вайну і дайшоў да Бэрліну! Гэты старшы амапавец стаў у мяне над галавой і шалёна крычаў, паводзіў сябе як зьвер, калаціў рукамі аб сьценку, крычаў: «Сука, бл..., колькі ты будзеш хадзіць?! Што табе трэба?!» — абуралася Ева Раманаўна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «С*ка, колькі ты яшчэ будзеш хадзіць?!» У Гомлі судзілі 73-гадовую пэнсіянэрку