Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным 5 сьнежня Нацыянальнай акадэміяй навук ЗША, паведамляе CNN. Даклад падрыхтавала група з 19 мэдычных і навуковых экспэртаў на просьбу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Хоць даклад не сьцьвярджае, што выкарыстаньне накіраванай мікрахвалевай энэргіі ў гэтых выпадках было зроблена сьвядома, у ім гаворыцца, што такія дзеяньні могуць быць выкарыстаны ў небясьпечных і варожых мэтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У пацярпелых на Кубе амэрыканскіх дыпляматаў знайшлі зьмены ў мозгуЭкспэрты прыйшлі да такой высновы, правёўшы дасьледаваньне мозгу Марка Лэнзі, амэрыканскага дыплямата, які знаходзіўся ў Гуанчжоў у Кітаі ў 2017 годзе, дзе ў яго зьявіліся невытлумачальныя сымптомы, уключаючы галаўны боль, цяжкасьці з чытаньнем, раздражненьне, а таксама праблемы з памяцьцю і сном.
У апошнія тры гады зьяўляліся паведамленьні пра загадкавую немач амэрыканскіх дыпляматаў на Кубе і ў Кітаі, якія гаварылі аб дзіўных гуках высокай частаты, пасьля якіх у іх назіраліся моцныя галаўныя болі, млоснасьць, стомленасьць, галавакружэньне і страта каардынацыі і слыху. Амэрыканскія СМІ гэтыя зьявы прыпісалі тады «акустычным атакам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША паведамілі пра новага пацярпелага ад «акустычных нападаў» на КубеУ верасьні 2017 году Злучаныя Штаты адклікалі большую частку свайго дыпляматычнага пэрсаналу з Гаваны. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у нападах кубінскія ўлады і выслаў з Вашынгтону 15 кубінскіх дыпляматаў. Гавана адмаўляе любую датычнасьць да нападаў.
У чэрвені 2018 году ЗША таксама адклікалі некалькі амэрыканцаў з консульства ў кітайскім Гуанчжоў, пасьля таго як у дыпляматаў выявіліся тыя ж самыя сымптомы «акустычнай атакі». Улады Кітаю заяўлялі аб правядзеньні расьсьледаваньня і пра тое, што ня выявілі нічога падазронага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША эвакуявалі з Кітаю 11 дыпляматаў праз «акустычную атаку»