Рэпэртуар каманды складаецца зь песьняў, у якіх высьмейваюцца «жанчына з Прыбалтыкі», Павал Латушка, «флейцістка», каранавірус і Эўразьвяз. Гучалі таксама кавэры на «Муры» і «Купалінку» з каверканьнем беларускай мовы.
«Гэтыя хлопцы зь беларускай правінцыі ўжо сталі знакамітымі, а ўсё таму, што „паляць словам і нотай“ нядобразычліўцаў нашай цудоўнай краіны», — так «Галасы ЗМеста» прадстаўляе «СБ — Беларусь сегодня», у чыім youtube-канале адбывалася трансьляцыя канцэрту.
«Галасы ЗМеста» пішуць на сваім сайце: «мы ня можам заставацца абыякавымі», калі «пад соўсам „палітычнай барацьбы“ спрабуюць разбурыць краіну, якую мы любім і ў якой жывём».
Лідэр гурту Дзьмітрый Бутакоў паміж песьнямі чытаў іранічныя вершы пра бел-чырвона-белы сьцяг, Усебеларускі зьезд 1917 году, які адбыўся ў Купалаўскім тэатры, і людзей, якія «прысягалі Гітлеру».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэатар у прастоі. У гэтым сэзоне спэктакляў ня будзе». Што адбываецца ў Купалаўскім