У якасьці замены сёньня быў абраны польскі Хожаў (Chorzów). Чэмпіянат адбудзецца 19–20 чэрвеня 2021 году. У спаборніцтве возьмуць удзел дзевяць найлепшых лёгкаатлетычных зборных Эўропы.
Рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату ў Менску было прынятае ў траўні 2020 году Эўрапейскай лёгкаатлетычнай фэдэрацыяй.
«Гэта велізарная перамога для нас. Мы актыўна прасоўваем нашу краіну на спартовай арэне. У наступным годзе тут упершыню пройдзе турнір пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацыяў (IAAF) — камандны чэмпіянат сьвету па спартовай хадзе. Цяпер у календары зьявіўся і яшчэ адзін буйны турнір», — казаў тады старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі.
Многія знаныя беларускія спартоўцы цягам апошніх месяцаў выступілі з пратэстам супраць беззаконьня ў Беларусі. За выказваньне сваёй пазыцыі іх саджалі за краты, зьдзекаваліся зь іх у зьняволеньні, звальнялі з працы, выганялі са зборных, адбіралі бізнэс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня хочам жыць, як у канцлягеры». Чэмпіёнкі Беларусі пра гвалт і спартовы гонар