Святлана Ціханоўская нанесла працоўны візыт у Латвію, дзе яна сустрэлася з кіраўніцтвам краіны і выступіла на канфэрэнцыі са зваротам аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яна расказала пра забойства Рамана Бандарэнкі і заклікала эўрапейскія краіны да больш рашучых дзеяньняў у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.
Увечары Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь беларускай дыяспарай і ўзяла ўдзел у акцыі ўскладаньня кветак да манумэнта Свабоды ў памяць пра Рамана Бандарэнку.
Выступаючы на акцыі, яна сказала:
Your browser doesn’t support HTML5
«Тое, што здарылася ўчора, паўплывала на ўсіх і на кожнага. І проста сіл цярпець ужо няма. Трэба, вядома, каб усё здарылася як найхутчэй, і мы працуем над гэтым.
Я дзякую вам усім, што вы падтрымалі нас у нашай бядзе. Трэба яшчэ болей ціснуць на гэты рэжым, трэба, каб прачнуліся нарэшце ўсе тыя, хто вагаецца, бо так працягвацца ўжо проста ня можа.
Мы хацелі б, каб наш пратэставы рух застаўся ў мірным рэчышчы і настойваем на гэтым. Але мы цяпер з краінамі, якія з намі салідарныя, ужо будзем ужываць іншую рэторыку, бо беларусы насамрэч скрайне расчараваныя тым, што нічога не адбываецца. Той самы санкцыйны сьпіс — гэта мінімум, што можна зрабіць, ён такі маленькі...
Мы будзем, вядома, пашыраць нашы — ужо нават ня просьбы, а патрабаваньні да краінаў, якія таксама ёсьць сьведкамі гэтага гвалту і беззаконьня ў нашай краіне. Не забудзем нікога, Давайце на вашу прапанову ўшануем хвілінай маўчаньня Рамана».