Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў не прымаў удзел у парадзе ў Маскве 24 чэрвеня праз два выпадкі каранавірусу, выяўленых у яго дэлегацыі. Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода са спасылкай на апарат прэзыдэнта.
Джээнбекаў быў адным зь некалькіх лідэраў замежных дзяржаў, якія павінны былі наведаць парад у сераду. Напярэдадні ён прыляцеў у Маскву. Раніцай ён ужо наведваў Крэмль, адзначае расейскае агенцтва РИА «Новости». Аднак яго не было на ўрачыстых мерапрыемствах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністра Баўгарыі аштрафуюць за парушэньне масачнага рэжымуУ аднаго з супрацоўнікаў яго аховы і загадчыка аддзелу замежнай палітыкі апарату прэзыдэнта выявіўся станоўчы тэст на каранавірус.
Ці пасьпеў Джээнбекаў сустрэцца зь іншымі кіраўнікамі дзяржаваў — не паведамляюць.