Прэтэндэнтка на вышэйшую пасаду ў размове з карэспандэнтам Свабоды пракамэнтавала знойдзеныя сьледчымі 900 тысяч даляраў на лецішчы пад Гомлем, якое належыць маці яе мужа, затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Я проста ў шоку! — плача Сьвятлана. — Мы з хлеба на ваду перабіваемся, а тут такія грошы! Мяркую, іх маглі падкінуць. Маці Сяргея 71 год, яе ноч марнавалі, і яна перахвалявалася. Калі пачалі даставаць даляры, яна сказала, што „гэта мы з сынам зараблялі“, бо ня ведала і ня бачыла, колькі там. Маці Сяргея, калі хвалюецца, бянтэжыцца, усё забывае, тым больш да гэтага ноч ня спала».
Сьвятлана абурылася, як у «гэтых людзей (міліцыянтаў. — РС) хапае сумленьня так абыходзіцца» зь Сяргеем і ягонай сям’ёй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла, што ў Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч даляраў і радыёстанцыі. ФОТА і ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На лецішчы Сяргея Ціханоўскага сьледчыя выявілі 900 тысяч даляраў, — каардынатар кампаніі Ціханоўскай
У гомельскім доме блогера Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі на кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, сьледчыя знайшлі 900 тысяч даляраў, паведаміў Свабодзе раніцай 4 чэрвеня паплечнік Ціханоўскіх Аляксандар Кабанаў. Пазьней інфармацыю пацьвердзілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак успрынялі гэтае паведамленьне зь недаверам і сарказмам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля пятага ператрусу знайшлі Зянона Пазьняка». Як сацсеткі адрэагавалі на знойдзеныя ў Ціханоўскага $900 тысячСам Сяргей Ціханоўскі пасьля затрыманьня 29 траўня ў Горадні цяпер знаходзіца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў перавялі ў менскі сьледчы ізалятарГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК адхіліла скаргі Бабарыкі, здымаць з выбараў Лукашэнку адмовілася
Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць
- Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
- У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
- Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
- Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».
- На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
- 14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК, заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
- Пасьля прысуду Ціханоўскі спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года.
- З сакавіка 2023 году сваякі Сяргея Ціханоўскага не атрымліваюць аніякай інфармацыі ад яго.
- Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
- ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.