Жыровіцкі манастыр ад 1 чэрвеня зьняў карантын, уведзены ў красавіку праз успышку каранавіруса.
«Апавяшчаем вас аб тым, што Ўсьпенскі манастыр і дамы паломнікаў 1 чэрвеня зноў адчыняюць свае дзьверы для ахвочых наведаць сьвятое месца. Службы адпраўляюцца штодня», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце манастыра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі каранавірус. Колькі эпідэмій перажыў Жыровіцкі манастыр за 500 гадоў сваёй гісторыіПры гэтым у манастыры заклікалі наведнікаў выконваць рэкамэндацыі для прафіляктыкі заражэньня каранавірусам: сацыяльнае дыстанцыяваньне, асабістую гігіену, рэсьпіраторны этыкет.
Ад 20 красавіка Менская духоўная сэмінарыя і манастыр знаходзіліся ў рэжыме карантыну. У гэты дзень быў шпіталізаваны з пнэўманіяй рэктар сэмінарыі, архіяпіскап Наваградзкі і Слонімскі, намесьнік Жыровіцкага манастыра Гурый (Апалька).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Жыровічах перажывае пандэмію найстарэйшы манахУ Слонімскую цэнтральную раённую лякарню быў дастаўлены 41 чалавек з манастыра і сэмінарыі ў Жыровічах. Пазьней манастыр прыпыніў прыём пілігрымаў і наведнікаў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ