У Літве на каранавірус за выходныя правераць 7000 ахвотных

Ілюстрацыйнае фота

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі разоў за 2 месяцы Міністэрства здароўя давала поўную і праўдзівую інфармацыю пра эпідэмію ў Беларусі


Прайсьці тэст можа хто захоча, нават калі ў яго няма сымптомаў. Такое рашэньне прыняў Міністэрства здароўя Літвы, піша Delfi.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Мэта — дасьледаваць выпадковых людзей і ацаніць ступень распаўсюджаньня вірусу ў краіне.

Тэсты бяруць у гандлёвых цэнтрах.

У Вільні правераць 3000 тысячы чалавек.

Ужо ў пятніцу не засталося месцаў у мабільных пунктах у Коўне, Клайпедзе, Марыямпалі, Панявежы, Цельшах, Уцяне.

Міністэрства здароўя Літвы плянуе рабіць тэсты для ўсіх ахвотных і надалей.

На раніцу суботы каранавірус у Літве пацьвердзілі ў 1406 чалавек. Правялі амаль 133 000 тэстаў. 632 чалавекі ачунялі. 46 памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва зьмякчае карантын: многія правілы ўступяць у сілу 30 красавіка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ