Польскія межы застануцца закрытымі да 3 траўня, урад падоўжыць тэрмін закрыцьця школ і прадпрыемстваў, заявіў у чацьвер прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Прадпрыемствы застануцца закрытымі да 19 красавіка, а абмежаваньні на дзейнасьць школ, а таксама на рух чыгуначнага і паветранага транспарту будуць падоўжаныя яшчэ на два тыдні, сказаў ён.
Для жыхароў Польшчы таксама ўвялі абавязковае нашэньне масак, якія б закрывалі рот і нос, пачынаючы ад чацьвярга наступнага тыдня. Тады ўрад таксама мае апублікаваць графік «вяртаньня да новай эканамічнай рэальнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вышаградзкая група паабяцала Ўсходняму партнэрству 250 тысяч эўраў на барацьбу з каранавірусам