25 даляраў за Brent. Цэны на нафту працягнулі падзеньне

Нафта

23 сакавіка цана на нафту пасьпела абрынуцца і амаль аднавіцца.

Спачатку цана апусьцілася ў сярэднім на 8% — ніжэй за 26 даляраў за барэль, аднак празь некалькі гадзін паказьнікі папярэдніх таргоў былі практычна вернутыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус выклікаў рэцэсію ў ЗША і астатнім сьвеце: акцыі падаюць, інвэстары выводзяць грошы

Такім чынам, на лёнданскай біржы ICE цана барэля Brent упала да 25,18 (зьніжэньне на 7,14%), а WTI — да 20,9 даляра (мінус 8,27%).

Неўзабаве нафтавыя цэны прадэманстравалі рост. Гатунак Brent падрос да 26,27 даляра, а WTI — да 22,81.

9 сакавіка цэны на нафту ўпалі больш як на 30%, яно стала самым значным пасьля вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе.​

Цэнавая вайна пачалася пасьля разрыву расейскага пагадненьня з краінамі OPEC.