1620 рублёў з адной сям’і за акцыю ў абарону незалежнасьці Беларусі. Гэтыя грошы аддзел прымусовага выкананьня Маскоўскага раёну Менску спрабуе спагнаць з актывістаў анархісцкага руху Вячаслава Касінерава і ягонай жонкі Марыны. Працэдура распачатая да разгляду касацыйных скаргаў Касінеравых.
Маскоўскі раённы суд пакараў мужа і жонку Касінеравых за акцыю ў абарону незалежнасьці Беларусі, якая праходзіла ў Менску 20 сьнежня 2019 году. Суды адбыліся 8 студзеня. Касінеравы атрымалі штраф па 810 рублёў кожны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6885 рублёў. Суды аштрафавалі за ўдзел у акцыях за незалежнасьць БеларусіЦягам 10 дзён, як і патрабуе закон, сужэнцы Касінеравы падалі скаргі на пастанову Маскоўскага раённага суду ў Менскі гарадзкі суд. Дата разгляду скаргаў яшчэ не прызначаная, актывісты рыхтуюцца да судовых спрэчак, але ўжо атрымалі лісты ад судовага выканаўцы І. А. Сеньніка з загадам зьявіцца 16 сакавіка ў аддзел з квітанцыяй, якая пацьвярджае аплату штрафаў. У выпадку няяўкі актывістам пагражае адміністрацыйная адказнасьць і прымусовая дастаўка. Далей, калі ня сплацяць штрафы, — вопіс маёмасьці і прымусовае спагнаньне.
Карэспандэнту Свабоды актывіст патлумачыў, чаму ня згодны з судовымі выканаўцамі.
«Найперш мы ня згодныя з самімі штрафамі Маскоўскага райсуду за акцыю супраць інтэграцыі. Бо мы рэалізоўвалі наша права на абарону незалежнасьці краіны, і акцыя была выключна мірнай. Прынамсі мы з Марынай на ёй зьбіралі грошы на дапамогу палітвязьням», — расказаў Вячаслаў Касінераў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня здольныя цяпер нашкодзіць нікому і нічому». Чым жывуць беларускія анархістыШто да хуткіх дзеяньняў аддзелу прымусовага выкананьня Маскоўскага раёну, Касінераў мяркуе, што яны маюць палітычны матыў.
«Спагнаньне штрафаў са звычайных грамадзян можа цягнуцца месяцамі і нават гадамі. Мы ўсе ведаем, што гэтая працэдура не такая тэрміновая. Але што да некаторых актывістаў, прынамсі анархістаў, відаць, выбралі іншы падыход: спагнаць усё як мага хутчэй. Мяркую, гэта такая форма мяккіх рэпрэсій, хаця і мяккімі іх не назавеш, бо сума для нас шалёная. Як сплачваць гэтыя штрафы, не ўяўляю, тым больш што яны для нас ня першыя», — сказаў Вячаслаў Касінераў.
Атрымаць тлумачэньне ад судовага выканаўцы І. А. Сеньніка з аддзелу прымусовага выкананьня Маскоўскага раёну Менску пакуль не ўдалося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 гадоў кожнаму. Вынесьлі прысуд анархістам за напад на «Валадарку» і Менскі гарадзкі суд