Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да шасьці расейскіх кампаній, хакерскай арганізацыі Evil Corp і 17 чалавек. Абмежавальныя захады ўведзеныя за злачынствы ў кібэрпрасторы. Іх абвінавачваюць у крадзяжы больш як 100 млн даляраў.
У заяве амэрыканскага ведамства сьцьвярджаецца, што Evil Corp — гэта расейская кібэрзлачынная арганізацыя, адказная за распрацоўку і пашырэньне шкоднага праграмнага забесьпячэньня Dridex.
Гэтая праграма, паводле Міністэрства фінансаў, выкарыстоўвалася для заражэньня кампутараў і збору уліковых дадзеных ад сотняў банкаў і фінансавых установаў у больш чым 40 краінах, што прывяло да крадзяжу больш як 100 млн даляраў. Большасьць фізічных асобаў, якія трапілі ў санкцыйны сьпіс, зьвязаныя з Evil Corp.
«Міністэрства ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да Evil Corp у рамках шырокамаштабнай акцыі супраць адной з самых пладавітых кібэрзлачынных арганізацый у сьвеце. Гэтае скаардынаванае дзеяньне накіравана на тое, каб сарваць масавыя фішынгавыя кампаніі, арганізаваныя гэтай расейскай хакерскай групай», — заявіў міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Microsoft заявіла пра атакі расейскіх хакераў Fancy Bear на антыдопінгавыя арганізацыіЯк заявілі ў амэрыканскім ведамстве, «Evil Corp працуе як бізнэс, кіраваны групай людзей з Масквы, якія маюць шматгадовы досьвед і добра разьвітыя, даверныя дачыненьнні адзін з адным».
Лідэрам арганізацыі Мінфін ЗША называе Максіма Якубца. За інфармацыю аб яго месцазнаходжаньні абвешчаная ўзнагарода 5 млн даляраў. Міністэрства юстыцыі ЗША адкрыла супраць яго крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі хакер прызнаўся ва ўзломе сэрвэраў у ЗШАЗгодна з апублікаванай Мінфінам ЗША інфармацыі, Максім Якубец нарадзіўся ў Хмяльніцкай вобласьці (Украіна) 20 траўня 1987 году, ён грамадзянін Расеі. У ведамстве лічаць, што Максім Якубец ня толькі быў лідэрам Evil Corp, але таксама «аказваў непасрэдную дапамогу расейскаму ўраду, з 2017 году ён працаваў на ФСБ Расеі».
Акрамя Максіма Якубца, ключавую ролю ў арганізацыі, паводле інфармацыі Мінфіну ЗША, адыгрывалі Дзяніс Гусеў і Ігар Турашаў. Супраць апошняга Міністэрства юстыцыі ЗША таксама распачала крымінальную справу. Сярод тых, хто трапіў пад санкцыі, таксама ёсьць грамадзяне Расеі, Грэцыі, Ізраілю, Іспаніі і Ўкраіны.
Акрамя Evil Corp, у санкцыйны сьпіс трапілі ТАА «Бизнес-столица», ТАА «Оптима», ТАА «Трейд-инвест», ТАА «Центр автообслуживания», ТАА «Вертикаль», ТАА «ЮНИКОМ».
Сьцьвярджаецца, што хакеры пераводзілі грошы ў адзін з банкаў у Менску, але назва банку не раскрываецца.