Дата дня
30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які быў пакладзены на музыку і стаў гімнам БНР.
Таксама ў гэты дзень
1579 — адкрылі Віленскі ўнівэрсытэт.
1921 — афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На той час ён меў два факультэты — мэдыцынскі і грамадзкіх навук.
1988 — у Менску ля Ўсходніх могілак і Курапатаў адбыліся шматтысячнае шэсьце і мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму. Камуністычныя ўлады сілай разагналі акцыю.
З таго часу штогод у канцы кастрычніка — пачатку лістапада беларускія палітыкі ладзяць шэсьце і мітынг у Курапатах.
Што важна ведаць пра Дзяды
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном.
1871 — Поль Валеры, францускі пісьменьнік.
1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.
1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.
У памяці
1936 — Фэрдынанд Рушчыц, беларуска-польскі мастак.
1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД.
1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД.
1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД.
1937 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП(б)Б (1925–1927). Расстраляны НКВД.