Беларусь апынулася на 9-м месцы ў сьпісе краінаў з самай жорсткай цэнзурай, складзеным Камітэтам абароны журналістаў.
«Улады ў Беларусі практычна цалкам кантралююць СМІ; некалькі незалежных журналістаў і блогераў пацярпелі ад перасьледу і затрыманьняў. Дзяржава сыстэматычна аказвае ціск на ўплывовыя сродкі масавай інфармацыі і прыватных асоб, часта публічна, арыштоўваючы журналістаў, зьдзяйсьняючы рэйды на рэдакцыі і ініцыюючы крымінальныя расьсьледаваньні тых, хто асьвятляе падзеі», — напісаў Камітэт абароны журналістаў, абгрунтоўваючы месца Беларусі ў сваім сьпісе.
Сьпіс адкрываюць Эрытрэя, Паўночная Карэя і Туркмэністан, у якіх СМІ знаходзяцца пад поўным кантролем дзяржавы і любая незалежная журналістыка вядзецца з выгнаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму праслухоўвалі журналістаў Tut.by? СК і МУС адмовіліся адказацьПоўная дзясятка краінаў з самай жорсткай цэнзурай выглядае наступным чынам:
1. Эрытрэя
2. Паўночная Карэя
3. Туркмэністан
4. Саудаўская Арабія
5. Кітай
6. Віетнам
7. Іран
8. Экватарыяльная Гвінэя
9. Беларусь
10. Куба