Невядомыя сапсавалі фарбай з балёнчыка партрэт Марка Шагала ў Віцебску, напісаў у сваім фэйсбуку дырэктар Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў. Аўтары графіці шукаюць чалавека, які зможа аднавіць стрытарт.
Графіці з партрэтам Марка Шагала зьявілася ў Віцебску ў 2015 годзе. Стрытарт рабілі мастакі каманды Youfeelmyskill Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін. Цяпер яны жывуць у расейскім Сочы. Як сказалі Свабодзе ў Youfeelmyskill, цяпер яны шукаюць таго, хто змог бы аднавіць сапсаванае графіці.
Камунальныя службы «ня змогуць» паправіць сапсаваны стрытарт, пісала Эўрарадыё.
Міліцыя не шукае людзей, якія сапсавалі графіці, даведалася Свабода ў Кастрычніцкім РАУС Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мастакі намалявалі ў Сочы графіці ў памяць пра рэпэра Дэцла