У маляўнічых мясьцінах, вядомых у Чэхіі пад назвай «Гранд каньён» альбо «Чэская Амэрыка», здымаліся вэстэрны і фантастычныя баевікі. Але ў гэтага месца ёсьць яшчэ адно імя: «Чэскі Маўтхаўзэн».
У каменяломнях Моржына, за 30 кілямэтраў ад Прагі, ад 19 стагодзьдзя здабываўся вапняк. А ў 1949-1953 тут знаходзіўся штрафны лягер для палітзьняволеных. Як вязьняў выпраўлялі працай, мы паспрабавалі адчуць у сутарэньнях вапняковых каменяломняў.
Your browser doesn’t support HTML5