У МУС Расеі заявілі пра затрыманьне лідэра руху «Хрысьціянская дзяржава — Сьвятая Русь» Аляксандра Калініна. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Калінін затрыманы па справе аб падпале аўтамабіля ля офіса Канстанціна Дабрыніна, адваката рэжысёра фільма «Матыльда» Аляксея Учыцеля.
Пры вобшуку ў доме Каліна былі знойдзеныя ёмістасьці з запальнай сумесьсю і ўлётка з надпісам «За Матыльду — гарэць».
Фільм Аляксея Учыцеля «Матыльда» распавядае пра адносіны будучага імпэратара Мікалая II і балерыны Матыльды Кшэсінскай.