Праз 12 гадоў Узброеныя сілы Польшчы будуць у стане самастойна абараніць краіну. Пра гэта заявіў міністар абароны Антоні Мацярэвіч, сёньня прадставіў Канцэпцыю абароны Рэспублікі Польшча.
Польскі міністар адзначыў, што да гэтага часу Узброеныя сілы былі ня ў стане выканаць канстытуцыйны абавязак — абараняць.
«У бліжэйшы час гэта зьменіцца», — сказаў Антоні Мацярэвіч.
«У максымальна 12-гадовай пэрспэктыве Польшчу змогуць абараніць уласныя Ўзброеныя сілы. Факт сяброўства ў самым буйным і эфэктыўным альянсе ў сьвеце будзе ўмацоўваць гэтую здольнасьць», — дадаў ён.