У кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заявілі, што Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў высьвятляе, ці стаіць Расея за ўцечкай з электроннай пошты кіраўніка штаба Клінтан Джона Падэсты.
Сам Джон Падэста заявіў 11 кастрычніка, што даведаўся пра расьсьледаваньне на выходных, калі зьвязаўся з ФБР па пытаньні ўзлому яго электроннай пошты, пасьля якога частка лістоў была апублікаваная сайтам Wikileaks 7 кастрычніка. Падэста дадаў, што расьсьледаваньне гэтай уцечкі зьяўляецца часткай большай справы што па хакерстве, у арганізацыі якога абвінавачваюць расейскую выведку.
Раней у Белым доме заявілі, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўзважвае варыянты для «прапарцыянальнага рэагаваньня» на даказаныя інцыдэнты расейскага хакерства.
Амбасадар Расеі ў ЗША Сяргей Кісьляк 11 кастрычніка адмаўляў, што ягоная краіна спрабуе паўплываць на амэрыканскія выбары, у прыватнасьці, шляхам узлому электроннай пошты супрацоўнікаў кампаніі Гілары Клінтан.