Ужо сёньня, 12 жніўня: 59 гадоў Міколу Статкевічу

Фота Натальлі Сарагавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.


Афіша:

Міжнародны дзень моладзі.

Кіеў, пачынаецца візыт міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея ва Ўкраіну.

Гюмры (Армэнія), пасяджэньне суду ў справе расейскага вайскоўца Валерыя Пермякова, які абвінавачваецца ў забойстве армянскай сям’і.

Кыргызстан, цырымонія адкрыцьця дзяржаўнай мяжы ў рамках ўступленьня Кыргызстану ў Эўразійскі эканамічны саюз.

У гісторыі:


1383 — Войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняла Трокі і атачыла Вільню

1399 — Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разьбітая войскамі Залатой Арды

1654 — Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Юрыям Барацінскім і Якавам Чаркаскім

1851 — Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынаходніцтва швейнай машынкі

1914 — Першая сусьветная вайна: Вялікабрытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне

1952 — Ноч забітых паэтаў — расстрэл трынаццаці выбітных габрэйскіх інтэлектуалаў у Маскве

1953 — у СССР праведзенае першае выпрабаваньне вадароднай бомбы

1981 — у продаж паступіў першы IBM PC

2000 — Расейская субмарына «Курск» затанула ў Баранцавым моры

2004 — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі


У гэты дзень нарадзіліся:


1877 — Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін са стваральнікаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які ад 1950 г. жыў ў ЗША.

1893 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік, бібліёграф

1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага

1930 — Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзяяч вугорскага паходжаньня

1956 — Мікалай Статкевіч, беларускі палітык, палітвязень.

1966 — Лера Сом, беларуская паэтка.



Цытата:

Злазь з даху, ня псуй гонтаў

Мікалай Статкевіч, словы з перадвыбарчага выступу па тэлебачаньні, адрасаваныя Аляксандру Лукашэнку