Прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі», якую Генпракуратура Ўкраіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, блякуюць працу ўчастковых камісій у дзень выбараў.
Пра гэта паведамляюць назіральнікі «Камітэта выбаршчыкаў Украіны» і Грамадзянскай сеткі ОПОРА ў Данецку.
У Дакучаеўску (61-я выбарчая акруга) група ўзброеных людзей захапіла дзьве ўчастковыя выбарчыя камісіі. Паводле сяброў камісіі, баевікі ўварваліся на ўчасткі і запатрабавалі закрыць іх. Сэпаратысты апячаталі сэйфы, у якіх захоўваецца ўся дакумэнтацыя ўчастковых камісій. Галасаваньня на гэтых участках не будзе.
У 46-й акрузе падчас падрыхтоўчага пасяджэньня участковая выбарчая камісія № 140061 у пасёлку Калініна ( Арцёмаўскі раён ) была захоплена прадстаўнікамі «ДНР». Баевікі ўварваліся ў памяшканьне камісіі са зброяй. Назіральнік Камітэта выбаршчыкаў Украіны і Грамадзянскай сеткі ОПОРА атрымаў пагрозы на свой адрас.
Выбарчая камісія вырашыла закрыць выбарчы ўчастак, паведамляюць Новости Донбасса.