На 2 траўня ў Вільні прызначанае папярэдняе судовае слуханьне па справе аб звальненьні старшыні Сэнату ЭГУ прафэсара Паўла Церашковіча.
Ён зьвярнуўся ў суд 5 сакавіка 2014 году.
30 красавіка прадстаўнікі сэнату ЭГУ атрымалі афіцыйную экспэртызу ад дзяржаўнай інстанцыі — Кантралёра па акадэмічнай этыцы і працэдурах. Кантралёр прызнаў, што кіраўніцтва ЭГУ парушыла статут і іншыя ўнутраныя дакумэнты.
Раней адміністрацыя ЭГУ заяўляла аб правамернасьці сваіх дзеяньняў.
Дзяржаўная інстанцыя лічыць, што Кіроўная рада ЭГУ парушыла пяць артыкулаў унівэрсытэцкага статуту. Яны зьвязаныя з кіраваньнем унівэрсытэтам, зьменамі яго арганізацыйнай структуры, а таксама з правядзеньнем конкурсу на выкладчыцкія пасады.
Кантралёр рэкамэндуе Кіроўнай радзе ЭГУ адклікаць рашэньне ад 25 студзеня 2014 году аб фармаваньні конкурснай камісіі па адборы выкладчыкаў. А таксама прывесьці свае дзеяньні, што зьвязаныя са зьменамі ў кіраваньні і структуры ўнівэрсытэту, у адпаведнасьць са статутам ЭГУ.
Рашэньні кантралёра маюць рэкамэндацыйны характар. Калі адміністрацыя іх ня выканае, то пытаньне можа быць вырашанае праз суд.
Скаргу накіроўваў сябра Сэнату Андрэй Ралёнак. У інтэрвію карэспандэнту Свабоды ён адзначыў, што гэта перамога акадэмічнай супольнасьці ЭГУ:
«Быў пэўны шлях барацьбы, які пачаўся ад моманту стварэньня прафсаюзу і дэмакратычнага абраньня новага Сэнату. Аднак адміністрацыя ЭГУ працягвала ігнараваць як прафсаюз, так і легітымных прадстаўнікоў сэнату. Рэкамэндацыі кантралюючай установы маюць даволі абавязковы характар. У адміністрацыі ёсьць адзін месяц, каб выправіць хібы. Кантралёр — гэта прадстаўнік уладаў, літоўскага Сэйму. І паводле літоўскага заканадаўства, калі адміністрацыя ЭГУ ня выканае рэкамэндацыяў, то кантралёр падае справу ў суд. А гэта ўжо сур’ёзныя іміджавыя наступствы, тым больш што ў гэтым годзе ЭГУ мусіць праходзіць акрэдытацыю».
13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.
Старшыня сэнату ЭГУ Павал Церашковіч выказаў сумнеў у справядлівасьці і празрыстасьці гэтага конкурсу. Асноўная асьцярога, якую маюць прадстаўнікі сэнату, — гэта тое, якім чынам будзе фармавацца конкурсная камісія.
9 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні. Сэнат — галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня. У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб’яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту.
5 лютага з ЭГУ звольнілі прафэсара Паўла Церашковіча.
А ўжо 6-га выкладчыкі ЭГУ заклікалі рэктара Анатоля Міхайлава сысьці ў адстаўку. Сэнат таксама выказаў недавер прарэктарам Бярнардасу Гайлюсу і Аляксандру Каўбаску.
11 лютага адміністрацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выступіла з заявай, у якой паведамляе, што пагадзілася на просьбы выкладчыкаў, якія хочуць працаваць паводле доўгатэрміновых працоўных дамоваў.

Канфлікт у ЭГУ
Канфлікт унівэрсытэцкай адміністрацыі і выкладчыкаў ЭГУ, якія аб’яднаныя ў прафсаюз выкладчыкаў EHUnion, доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.