Намер расейскіх заўзятараў зладзіць масавае шэсьце ў дзень адкрыцьця ў Менску чэмпіянату сьвету па хакеі выклікаў нэгатыўную рэакцыю як сярод многіх мясцовых фанатаў, так і ў спартовых колах. На тле расейскага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Ўкраіны дэманстрацыя «імпэрскай моцы» выклікае шмат пытаньняў і засьцярогаў. Зрэшты, расейскія прадстаўнікі сёньня заявілі, што іх няправільна зразумелі.
Кіраўнік клюбу заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў напярэдадні заявіў расейскім СМІ, што адкрыцьцё чэмпіянату сьвету прыпадае на 9 траўня, таму аматары хакею маюць намер адзначыць дзень Перамогі праходам арганізаванай калёнай па вуліцах Менску. Апроч таго, расейцы гатовыя далучыцца да памятных мерапрыемстваў, заплянаваных сталічнымі ўладамі, пра што і праінфармаваныя адпаведныя службы Менгарвыканкаму.
Ініцыятыва расейскай тарсіды выклікала незадавальненьне сярод беларускіх заўзятараў, якія актыўна выказваюцца на гэты конт у сацыяльных сетках. Адны канстатуюць, што ніякія іншыя народы не дазваляюць сабе такога нахабства, як маршаваць па вуліцах іншай дзяржавы, выкрыкваючы шавіністычныя лёзунгі. Іншыя падкрэсьліваюць, што на тле фактычнай расейскай акупацыі Крыму і спробаў навязаць свае парадкі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны падобныя дэманстрацыі зусім недарэчныя. Вось што сказаў Свабодзе менскі заўзятар са шматгадовым стажам Канстанцін Цітоў:
«Палітыка афіцыйная такая: дзьве дзяржавы, Расея і Беларусь, якія паміж сабой гавораць пра нейкую інтэграцыю. Таму, мяркую, насамрэч нямала людзей, якія нічога супраць такога маршу ня маюць, лічаць гэта нармальным. Бачыце самі, колькі па горадзе езьдзіць машын з так званай георгіеўскай, гвардзейскай стужкай, такім чынам падтрымліваючы так званую адзіную дзяржаву і гэтую палітыку. Яны, напэўна, самі б далучыліся да такога шэсьця. Але асабіста я, гледзячы на падзеі, якія адбываюцца ва Ўкраіне, вядома, супраць гэтага маршу. Больш за тое, я лічу, каб не цяперашнія падзеі ва Ўкраіне, магчыма, гэтага шэсьця б не было і ў паміне. У нейкім сэнсе гэта ідзе ад уладаў Расеі, бо расейцы моцна празамбаваныя сваёй „зомбаскрыняй“. Цяпер яны зь пенай на вуснах вылазяць на форумах, крычаць, што мы вялікая нацыя, ідзе адраджэньне, бла-бла-бла. Уздымаецца рускі дух, і яны ўжо гатовыя надзець спартовыя строі з арлом і надпісам „Расея“ і па ўсім сьвеце ісьці, дэманстраваць георгіеўскія стужачкі, расейскі сьцяг».
Спартовы аглядальнік Яўген Валошын лічыць, што гарадзкія ўлады могуць дазволіць шэсьце расейскіх заўзятараў, каб пазьбегнуць непажаданага абвастрэньня адносінаў з Масквой. Аднак, на яго перакананьне, сілавікі павінны пільна сачыць за спробамі ўсталяваць «расейскі парадак»:
«Увогуле, сытуацыя спрыяе правядзеньню такога маршу пад выглядам фанацкага праходу. Фармальна яны гэта змогуць зрабіць нават у межах закону — ніхто ж ня будзе іх тут „мачыць“ за расейскія сьцягі, калі адбываецца чэмпіянат сьвету, калі іх каманда выступае, іхніх заўзятараў шмат. То бок — маюць права прайсьціся, а тут яшчэ 9 траўня. Іншымі словамі, у такой сытуацыі яны цалкам могуць такі марш зьдзейсьніць і расьпіярыць яго ў СМІ — маўляў, вось як мы прайшлі, вялікая Расея. І нашы праваахоўныя органы нават пры жаданьні ня стануць спыняць гэты марш, бо будзе сур’ёзны скандал. Іншая справа, калі гэта выйдзе за межы шэсьця, калі пачнуцца нейкія хуліганскія выхадкі. Тут ужо, думаю, нашы сілавікі ў шапку спаць ня будуць, а будуць пільнаваць, кантраляваць сытуацыю, а канкрэтных хуліганаў, правакатараў нэўтралізуюць».
Карэспандэнт: «Адна справа, калі шэсьце не палітызаванае, а тут жа яўная палітыка...»
«Канечне, тут ён будзе палітызаваны. Але, зноў жа, з пункту гледжаньня дыпляматыі, спартовай этыкі наўрад ці атрымаецца гэта ўсё ўзяць і спыніць. Іншая справа, калі пачнуць на дамах расейскія сьцягі вывешваць — ня проста ў руках трымаць, а чапляць на будынках, нейкія правакацыйныя лёзунгі выкрыкваць, нейкія хуліганскія выбрыкі рабіць. Тут ужо павінны спрацаваць нашы праваахоўныя органы. Яны, гэта, дарэчы, вельмі добра ўмеюць, бо яны тут не ўкраінскія і нават не расейскія, іх кваліфікацыя вышэйшая ў гэтых справах. І яны павінны за гэтым сачыць і прыпыняць такія дзеяньні».
Апошнім разам расейскія фанаты спрабавалі прайсьці маршам па Варшаве падчас чэмпіянату Эўропы 2012 году. Шэсьце вылілася ў масавую бойку з польскімі заўзятарамі, было шмат параненых з абодвух бакоў, а лік затрыманых пайшоў на сотні. Калі палякі збольшага абышліся штрафамі, то шэраг расейцаў атрымалі рэальныя турэмныя тэрміны — праўда, усяго да некалькіх месяцаў. Заўзятар Канстанцін Цітоў лічыць, што польскі выпадак павінен паслужыць расейцам добрым урокам на будучыню. Асабліва на хвалі прыліву новых шавіністычных настрояў:
«Калі зь нейкага сьвята ствараюць нагоду, каб залішне яго палітызаваць, прычым супрацьпастаўляючы сябе іншым грамадзянам краіны, то гэта павінна насьцярожваць. Як цяпер у іх панеслася? Ледзь што якое, ты ў іхніх вачах фашыст, бандэравец і г.д. Прычым кідаецца гэта зь нянавісьцю, з аплёмбам. Зразумела, у адказ атрымліваюць такі ж самы нэгатыў. То бок яны фактычна гэтае сьвята, калі ўсе гуртам перамаглі фашыстаў — і гэта добра, выдатна, насамрэч сьвята — сваім вялікароскім, шавіністычным стаўленьнем проста апашляюць. Вядома, сытуацыя ва Ўкраіне абвастрыла стаўленьне да расейцаў. Магчыма, гадоў пяць таму, каб нешта падобнае праходзіла ў Беларусі, ніхто б і ўвагі не зьвярнуў, навіны не было б такой, што нехта зьбіраецца прайсьці „рускім маршам“. Падалі б заяўку, прайшлі, і ў прэсе выдалі б гэта адным радком. Але цяпер усё ўспрымаецца зусім інакш. Таму хадзіце сваімі маршамі ў сябе ў Расеі, а тут гэта, мякка кажучы, не зусім карэктна. Па-першае, іншая дзяржава, па-другое, далёка ня ўсе тут падтрымліваюць Расею, а справядлівей сказаць — праціўнікі Расеі ў супрацьстаяньні з Украінай. Людзям гэта проста не падабаецца. Таму агульны настрой менавіта такі».
Прадстаўнікі кампаніі «Народны рэфэрэндум» ужо заявілі, што будуць патрабаваць ад менскіх уладаў забараніць правядзеньне маршу расейскіх заўзятараў. Адпаведныя дакумэнты падрыхтаваныя і 2 траўня будуць перададзеныя ў Менгарвыканкам і ў гарадзкое Ўпраўленьне ўнутраных спраў.
Як заявіў намесьнік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, адпаведныя органы павінны даць прававую ацэнку мерапрыемству і забараніць шэсьце пад сьцягамі Расейскай Фэдэрацыі і і лёзунгамі «Слава России!».
Тым часам прэзыдэнт клюбу заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў сёньня заявіў, што сапраўды ёсьць дамова з менскімі ўладамі пра ўдзел грамадзянаў Расеі ў мерапрыемствах да Дня Перамогі, аднак ніякіх «маршаў» пры гэтым не плянуецца. Паводле Латыпава, у Менск прыедзе «выключна інтэлігентная публіка», якая не прапаведуе палітычных, нацыяналістычных і іншых дэструктыўных ідэяў.
Кіраўнік клюбу заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў напярэдадні заявіў расейскім СМІ, што адкрыцьцё чэмпіянату сьвету прыпадае на 9 траўня, таму аматары хакею маюць намер адзначыць дзень Перамогі праходам арганізаванай калёнай па вуліцах Менску. Апроч таго, расейцы гатовыя далучыцца да памятных мерапрыемстваў, заплянаваных сталічнымі ўладамі, пра што і праінфармаваныя адпаведныя службы Менгарвыканкаму.
Ініцыятыва расейскай тарсіды выклікала незадавальненьне сярод беларускіх заўзятараў, якія актыўна выказваюцца на гэты конт у сацыяльных сетках. Адны канстатуюць, што ніякія іншыя народы не дазваляюць сабе такога нахабства, як маршаваць па вуліцах іншай дзяржавы, выкрыкваючы шавіністычныя лёзунгі. Іншыя падкрэсьліваюць, што на тле фактычнай расейскай акупацыі Крыму і спробаў навязаць свае парадкі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны падобныя дэманстрацыі зусім недарэчныя. Вось што сказаў Свабодзе менскі заўзятар са шматгадовым стажам Канстанцін Цітоў:
Спартовы аглядальнік Яўген Валошын лічыць, што гарадзкія ўлады могуць дазволіць шэсьце расейскіх заўзятараў, каб пазьбегнуць непажаданага абвастрэньня адносінаў з Масквой. Аднак, на яго перакананьне, сілавікі павінны пільна сачыць за спробамі ўсталяваць «расейскі парадак»:
Карэспандэнт: «Адна справа, калі шэсьце не палітызаванае, а тут жа яўная палітыка...»
«Канечне, тут ён будзе палітызаваны. Але, зноў жа, з пункту гледжаньня дыпляматыі, спартовай этыкі наўрад ці атрымаецца гэта ўсё ўзяць і спыніць. Іншая справа, калі пачнуць на дамах расейскія сьцягі вывешваць — ня проста ў руках трымаць, а чапляць на будынках, нейкія правакацыйныя лёзунгі выкрыкваць, нейкія хуліганскія выбрыкі рабіць. Тут ужо павінны спрацаваць нашы праваахоўныя органы. Яны, гэта, дарэчы, вельмі добра ўмеюць, бо яны тут не ўкраінскія і нават не расейскія, іх кваліфікацыя вышэйшая ў гэтых справах. І яны павінны за гэтым сачыць і прыпыняць такія дзеяньні».
Апошнім разам расейскія фанаты спрабавалі прайсьці маршам па Варшаве падчас чэмпіянату Эўропы 2012 году. Шэсьце вылілася ў масавую бойку з польскімі заўзятарамі, было шмат параненых з абодвух бакоў, а лік затрыманых пайшоў на сотні. Калі палякі збольшага абышліся штрафамі, то шэраг расейцаў атрымалі рэальныя турэмныя тэрміны — праўда, усяго да некалькіх месяцаў. Заўзятар Канстанцін Цітоў лічыць, што польскі выпадак павінен паслужыць расейцам добрым урокам на будучыню. Асабліва на хвалі прыліву новых шавіністычных настрояў:
Яны фактычна гэтае сьвята, калі ўсе гуртам перамаглі фашыстаў, сваім вялікароскім, шавіністычным стаўленьнем проста апашляюць