Увядзеньне надзвычайнага становішча ў сувязі з падзеямі на ўсходзе Ўкраіны прывяло б да прыпыненьня выбарчай кампаніі на гэтай тэрыторыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала намесьнік сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Вікторыя Сюмар.
«Чаму антытэрарыстычная апэрацыя з задзейнічаньнем Узброеных сілаў, а не надзвычайнае становішча? Таму што ўвядзеньне надзвычайнага становішча азначае прыпыненьне выбарчай кампаніі на гэтай тэрыторыі, што створыць падставы для сумневаў у іх легітымнасьці. І ня дасьць ніякіх іншых пераваг, бо камэнданцкую гадзіну трэба забясьпечваць, а міліцыя задзейнічана для іншых задач», — піша Сюмар .
«Чаму задзейнічаюцца Ўзброеныя сілы? Таму што ўсім відавочна: гаворка ідзе аб працягу ваеннай агрэсіі Расеі, якая ўзяла на сябе ролю „актыватара, арганізатара і каардынатара“ сэпаратысцкага працэсу з мэтай дэстабілізацыі», — дадала яна.
Паводле намесьніка сакратара рады бясьпекі Ўкраіны, армія не выкарыстоўваецца супраць насельніцтва, «але армія павінна быць задзейнічана ў выпадку зьнешняй агрэсіі і відавочных праяваў тэрору, з чым і маем справу» .
Напярэдадні в.а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прыняла рашэньне прыцягнуць да правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Украіны вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны.
Паводле яго, раніцай 13 красавіка ў Славянску калёну прадстаўнікоў сілавых структур, якія атрымалі заданьне абараніць грамадзян, абстралялі з аўтаматычнай зброі. Загінуў капітан сьпецпадразьдзяленьня СБУ «Альфа», цяжка паранены камандзір «Альфы» і палкоўнік СБУ. Таксама паранены супрацоўнік МУС. Акрамя таго, у Славянску, дзе сэпаратысты захапілі адміністрацыйныя будынкі, учора расстралялі аўтамабіль, у якім знаходзіліся трое цывільных асоб, у выніку чаго два чалавекі загінулі.