Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі ня мае зьвестак, каб нехта з прадстаўнікоў партыі стаў дэпутатам мясцовых саветаў, хоць яна і вылучала 67 кандыдатаў.
Пра гэта сказаў Свабодзе намесьнік старшыні АГП Леў Марголін: «Чым гэтыя выбары нам запомняцца? Брутальным падыходам уладаў да ўсіх дзеяньняў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. І адначасова тым, што мы ўсё ж здолелі дайсьці да людзей. І тым, што былі сустрэчы з выбарцамі, якія не маглі б адбыцца, калі б не было гэтай кампаніі. І тым, што бальшыня нашых сьпікераў змагла выступіць праз радыё перад выбарцамі. Вось, бадай, і ўсё, што застанецца ад гэтай кампаніі.
А ўсё астатняе як заўсёды. Найперш — масавыя фальсыфікацыі».
Леў Марголін кажа, што ў гэтай выбарчай кампаніі АГП арыентавалася на вылучэньне сваіх кандыдатаў у саветы буйнейшага роўню — абласныя і гарадзкія, і фактычна ігнаравала саветы сельскія і пасялковыя:
«Для нас тут пытаньня ніякага няма. Бо адзін, як кажуць, у полі ня воін. Тым больш у складзе сельсавету.
Для нас, безумоўна, больш важная сама кампанія. І тыя магчымасьці, якія яна нам дае. А што да сельскіх саветаў, то рашаюць яны значна меней, чым раённыя саветы, ня кажучы ўжо пра абласныя. Бо там жа нават у сельсавету няма самастойнага бюджэту. Што зьверху выдзяляюць, тое яны і маюць».
Леў Марголін вылучаўся кандыдатам у Менскі абласны савет па Барысаве. Паводле папярэдніх дадзеных, ён заняў у сваёй акрузе апошняе, чацьвёртае месца.
«Мяне гэта не зьдзіўляе,— кажа спадар Марголін. — Сапраўдныя вынікі выбараў ведаюць толькі ўлады. А напісаць яны могуць усё што заўгодна. Як, напрыклад, зь яўкай. Выходзіць, што яна амаль не адрозьніваецца ад сярэдняй па краіне. А мы налічылі, што галасавалі ня болей за 30% выбарцаў».