Літоўскі прэм’ер Альгірдас Буткявічус заявіў, што не паедзе назіраць за матчамі чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі.
«На чэмпіянат, хутчэй за ўсё, не паеду, хоць запрошаны, я вельмі заняты ў гэты час», — сказаў кіраўнік урада у інтэрвію радыёстанцыі Ziniu radijas.
На чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у якасьці ганаровага госьця Буткявічуса афіцыйна запрасіў на гэтым тыдні амбасадар Беларусі ў Літве, перадае Інтэрфакс.
Пры гэтым літоўскі прэм’ер разглядае магчымасьць наведаць восеньскі літоўска -беларускі эканамічны форум у Магілёве.