Паводле афіцыйнай інфармацыі пра пацярпелых у сутыкненьнях у цэнтры Кіева паводле стану на 12:00 20 лютага, загінула 35 чалавек.
Згодна з апэратыўнымі зьвесткамі Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, зь месца абвастрэньня сутыкненьняў у цэнтры Кіева з 6:00 да 12:00 20 лютага па дапамогу да брыгад экстранай мэдычнай дапамогі зьвярнулася 60 чалавек, 5 зь іх шпіталізаваныя ў цяжкім стане, іншым дапамога аказваецца непасрэдна на месцы. Памерла 7 чалавек (2 зь іх — супрацоўнікі МУС).
Усяго паводле стану на 12:00 20 лютага з 10:20 18 лютага да кіеўскіх брыгад экстранай мэдычнай дапамогі і ўстаноў аховы здароўя па мэдычную дапамогу зьвярнулася 505 чалавек, якія пацярпелі падчас беспарадкаў у цэнтры сталіцы, 292 зь іх шпіталізаваныя.
Ад пачатку сутыкненьняў памерла 35 чалавек, зь іх 9 — ва ўстановах аховы здароўя, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.