Ад 30 студзеня ў Алімпійскую вёску пачнуць зьяжджацца ўдзельнікі сочынскай Алімпіяды-2014. Усяго там разьмесьцяцца больш за 3 тысячы спартоўцаў, трэнэраў і адміністрацыйных супрацоўнікаў. Прыблізна столькі ж расьселіцца па іншых мясьцінах субтрапічнага курорту. Як цяпер выглядае алімпійская сталіца?
Сочынская Алімпіяда ўжо прэтэндуе на месца ў Кнізе рэкордаў — выдаткі на яе правядзеньне перавысілі 50 мільярдаў даляраў. Аднак, нягледзячы на вялізныя затраты, адноснай завершанасьцю можа пахваліцца хіба што інфраструктура ў Краснай паляне, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы гарналыжнікаў, біятляністаў, фрыстайлістаў, сноўбардыстаў і г.д. А вось спартовыя аб’екты ў нізіне, як і ўласна гарадзкія пэйзажы, у многіх выклікаюць пытаньні.
Любоў Голубева пераехала ў Сочы зь Беларусі пры канцы 1980-х. Кажа, што ва ўмовах татальнай будоўлі жыхары жывуць апошнія пяць гадоў і канца гэтаму працэсу пакуль ня бачна:
«Калі мы бачым тое, што ўзьведзена для Алімпіяды — гэта ўсё, канечне, цудоўна. Але калі зірнуць на жылыя комплексы, то яны наш горад зьмянілі, вядома, ня ў лепшы бок. Увогуле цяжка паказваць на пальцах, гэта проста трэба бачыць. То бок няма таго казачнага гораду, пра які казалі „белы горад“, „горад-сад“, „горад-парк“, „найчысьцейшы горад“. Пакуль гэта „горад-сьметнік“: нават у цэнтры ня ўсе будынкі, дарогі прыведзеныя ў парадак, я ўжо не кажу пра іншыя раёны. Шмат хаатычных сьметніц, недаробленых тратуараў і г. д. Зразумела, пакуль яшчэ наводзіцца глянец, і застаецца толькі спадзявацца, што да старту Алімпіяды фінішную кропку паставяць. Вось што сапраўды карыснага дала бурная ўрбанізацыя, дык гэта падземныя пераходы на цэнтральных вуліцах, якіх раней папросту не было. Яны ўжо функцыянуюць і выклікаюць прыемнае ўражаньне».
Як кажа суразмоўніца, за тыдзень да пачатку Алімпіяды горад фактычна ў аблозе. Сачыць за парадкам сюды камандзіравалі каля 100 тысяч праваахоўнікаў — пры тым, што мясцовага насельніцтва тут усяго 350 тысяч. Уезд і выезд з гораду абмежаваныя, у аэрапорце і на дарогах — пільны кантроль:
«Вельмі шмат паліцэйскіх — ад пешых да конных. Прычым з самых розных гарадоў Расеі. Іх прысутнасьць відаць паўсюль. А вось транспарту стала нашмат меней, таму што пачалі дзейнічаць законы: калі ты ня маеш абгрунтаванай падставы выяжджаць ці ня маеш алімпійскай акрэдытацыі, якая давала б права праезду ў ахоўныя зоны, то, калі ласка, прывыкай да таго, што на гэты час машына мусіць дзесьці стаяць і не перашкаджаць іншым радавацца і цешыцца сьвятам. То бок — прызвычайвайся выконваць правілы дарожнага руху, бо будуць праблемы. Так што паступова горад уваходзіць у працоўнае рэчышча. Нейкага сьвяточнага настрою асабліва не адчуваецца, але паўсюль падрыхтоўка да нечага незвычайнага. Што да таго, пасьпеюць ці не — то, мяркую, урэшце ўсё ж пасьпеюць. Гэта ж справа ня толькі прэстыжу дзяржавы, але і забесьпячэньня сьвяточнага настрою. Так што будзем чакаць...»
Галоўны рэдактар сайту БлогСочы.ру Аляксандар Валаў штодня друкуе «карцінкі з натуры», якія сьведчаць, што арганізатары самай пампэзнай зімовай Алімпіяды ўрэшце рызыкуюць падмачыць рэпутацыю ня толькі сабе, а і ўсёй краіне. Я датэлефанаваўся Валаву, калі ён выйшаў на аб’екты з чарговай рэвізіяй:
«Рамонт і добраўпарадкаваньне ідуць практычна пастаянна. Вось якраз іду, бачу, што кладуць брук, стаўляюць лавачкі. То бок кожны дзень нешта дарабляюць. Перакананы, што гэта будзе цягнуцца ня толькі да Алімпіяды, але і пасьля яе — нешта будуць рамантаваць, нешта дарабляць, нешта перарабляць. Можна пабачыць на здымках, што працы насамрэч — непачаты край. Нават у так званай зоне алімпійскай гасьціннасьці, у раёне казацкага рынку, як бяльмо на воку — недабудаваныя дамы для валянтэраў, іншыя даўгабуды. Іх, гэта ўжо абсалютна відавочна, здаць так і не пасьпеюць».
Паводле суразмоўцы, паралельна ўсплываюць факты нямэтавага выкарыстаньня сродкаў, пра якія шмат гаворыць расейская апазыцыя — «адмываньне» грошай пад выглядам «асваеньня»:
«Літаральна ўчора размаўляў з прарабам, які працаваў якраз на будоўлі дамоў для валянтэраў і грошай не атрымаў увогуле. Зразумела, давалі нейкія падачкі, каб людзі не памерлі з голаду, але абяцаных „залатых гор“ ніхто так і не пабачыў. То бок чалавек рэальна расказваў, што парадку 1 мільёна расейскіх рублёў на брыгаду ў 25 чалавек хтосьці прысабечыў. Людзі працавалі-працавалі, а іх урэшце ўсіх самым нахабным чынам „кінулі“. І такіх фактаў, на жаль, процьма. Прычым церпяць перадусім прыежджыя будаўнікі — з Армэніі, Таджыкістану. Дарэчы, згадваў ён і беларусаў. Карацей, гастарбайтэры з краінаў СНД».
Праўдападобна, прапусьціць белую Алімпіяду важная яшчэ нядаўна асоба, якая пры больш удалым раскладзе магла б сядзець у адной ложы з прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Колішні дырэктар санаторыя «Беларусь» Георгі Саракашыш пры канцы 2012 году быў выкліканы на нараду ў Менск і затрыманы па падазрэньні ў злоўжываньні службовым становішчам. Як кажа Любоў Голубева, якая разам зь сястрой Валянцінай доўгі час адпрацавала ў санаторыі, але потым іх выселілі са службовага жыльля, калі частку будынку пачалі пераабсталёўваць пад рэзыдэнцыю Лукашэнкі, — магчыма, Саракашыша проста падседзелі. Прынамсі, атмасфэры карупцыйных скандалаў, якія грымяць у перадалімпійскім Сочы, гэтая вэрсія цалкам адпавядае:
«Ведаеце, яму заставалася да канчатковай мэты — прынамсі на прыморскай частцы санаторыя „Беларусь“ — зусім няшмат. У прынцыпе, большая доля працы ўжо была выкананая. Кожны спэцыяліст скажа: самае складанае — гэта нулявы цыкл і наступны рабочы. А калі ўжо пачынаецца аддзелка — гэта фактычна дробязь, бягучыя пытаньні, бо ўсё ўзьведзена, усё стаіць. Дык вось пры ім практычна ўсё было збудавана, даведзена да ладу. Засталіся моманты, як гэта лепшым чынам „адпаліраваць“. За што яго пасадзілі (як чула, нават тэрмін не прысудзілі, проста чалавек сядзіць ужо другі год) — гэта пытаньне без адказу. Відаць, проста ня ведаюць, што яму прад’явіць, у чым ён вінаваты. Можа, сапраўды камусьці дарогу перайшоў? А можа, якраз таму, што з-за яго ўвесь гэты шум з адсяленьнем узьняўся? Бо я перакананая: гэта была ягоная ініцыятыва — так вось павыкідаць людзей з санаторыя. Бо навошта Лукашэнку браць на сябе тое, што яны тут учынілі зь беларусамі?»
Зімовыя Алімпійскія гульні-2014 пачнуцца 7 лютага і будуць цягнуцца больш за два тыдні. Беларуская дэлегацыя ў Сочы — адна з самых нешматлікіх, крыху больш за 20 спартоўцаў плюс афіцыйная дэлегацыя. Адрозна ад папярэдніх Алімпіяд, плянаў па колькасьці мэдалёў чыноўнікі гэтым разам не агучвалі.
Любоў Голубева пераехала ў Сочы зь Беларусі пры канцы 1980-х. Кажа, што ва ўмовах татальнай будоўлі жыхары жывуць апошнія пяць гадоў і канца гэтаму працэсу пакуль ня бачна:
Як кажа суразмоўніца, за тыдзень да пачатку Алімпіяды горад фактычна ў аблозе. Сачыць за парадкам сюды камандзіравалі каля 100 тысяч праваахоўнікаў — пры тым, што мясцовага насельніцтва тут усяго 350 тысяч. Уезд і выезд з гораду абмежаваныя, у аэрапорце і на дарогах — пільны кантроль:
«Вельмі шмат паліцэйскіх — ад пешых да конных. Прычым з самых розных гарадоў Расеі. Іх прысутнасьць відаць паўсюль. А вось транспарту стала нашмат меней, таму што пачалі дзейнічаць законы: калі ты ня маеш абгрунтаванай падставы выяжджаць ці ня маеш алімпійскай акрэдытацыі, якая давала б права праезду ў ахоўныя зоны, то, калі ласка, прывыкай да таго, што на гэты час машына мусіць дзесьці стаяць і не перашкаджаць іншым радавацца і цешыцца сьвятам. То бок — прызвычайвайся выконваць правілы дарожнага руху, бо будуць праблемы. Так што паступова горад уваходзіць у працоўнае рэчышча. Нейкага сьвяточнага настрою асабліва не адчуваецца, але паўсюль падрыхтоўка да нечага незвычайнага. Што да таго, пасьпеюць ці не — то, мяркую, урэшце ўсё ж пасьпеюць. Гэта ж справа ня толькі прэстыжу дзяржавы, але і забесьпячэньня сьвяточнага настрою. Так што будзем чакаць...»
«Рамонт і добраўпарадкаваньне ідуць практычна пастаянна. Вось якраз іду, бачу, што кладуць брук, стаўляюць лавачкі. То бок кожны дзень нешта дарабляюць. Перакананы, што гэта будзе цягнуцца ня толькі да Алімпіяды, але і пасьля яе — нешта будуць рамантаваць, нешта дарабляць, нешта перарабляць. Можна пабачыць на здымках, што працы насамрэч — непачаты край. Нават у так званай зоне алімпійскай гасьціннасьці, у раёне казацкага рынку, як бяльмо на воку — недабудаваныя дамы для валянтэраў, іншыя даўгабуды. Іх, гэта ўжо абсалютна відавочна, здаць так і не пасьпеюць».
Паводле суразмоўцы, паралельна ўсплываюць факты нямэтавага выкарыстаньня сродкаў, пра якія шмат гаворыць расейская апазыцыя — «адмываньне» грошай пад выглядам «асваеньня»:
«Літаральна ўчора размаўляў з прарабам, які працаваў якраз на будоўлі дамоў для валянтэраў і грошай не атрымаў увогуле. Зразумела, давалі нейкія падачкі, каб людзі не памерлі з голаду, але абяцаных „залатых гор“ ніхто так і не пабачыў. То бок чалавек рэальна расказваў, што парадку 1 мільёна расейскіх рублёў на брыгаду ў 25 чалавек хтосьці прысабечыў. Людзі працавалі-працавалі, а іх урэшце ўсіх самым нахабным чынам „кінулі“. І такіх фактаў, на жаль, процьма. Прычым церпяць перадусім прыежджыя будаўнікі — з Армэніі, Таджыкістану. Дарэчы, згадваў ён і беларусаў. Карацей, гастарбайтэры з краінаў СНД».
Чалавек расказваў, што парадку 1 мільёна расейскіх рублёў на брыгаду ў 25 чалавек хтосьці прысабечыў