Лідэр украінскай партыі «Ўдар» Віталь Клічко прыйшоў на барыкады і распавёў пра вынікі сваіх перамоваў з афіцэрамі «Беркута».
Па-першае, дамовіліся, што пад час перамоваў лідэраў трох апазыцыйных фракцый Вярхоўнай Рады абодва варагуючыя бакі спыняць актыўныя дзеяньні. Перамовы заплянаваныя а 13-й гадзіне кіеўскага часу. Тым часам пажарныя маюць загасіць палаючыя шыны на вуліцы Грушэўскага, але барыкады застануцца.
Па-другое, «Беркут» паабяцаў Клічку больш не кідаць шумавых гранат.
Клічко паабяцаў мітынгоўцам а восьмай гадзіне вечара зноў прыйсьці на барыкады і паведаміць пра вынікі перамоў з Януковічам:
«Я буду рабіць усё каб загінулых больш не было, каб мы знайшлі кампраміс, як адсунуць гэтую ўладу мірным шлях».
Клічко паведаміў, што будзе весьці перамовы пра скасаваньне законаў 16 студзеня, адстаўку Януковіча і ўраду.
"Не падавайце руку зэку за забітых людзей",— казалі Клічко мітынгоўцы перад тым, як ён пайшоў у адміністрацыю прэзыдэнта. Гучалі таксама галасы з прапановамі стварыць узброеную ахову барыкад, як стрымліваючы фактар.