Януковіч запрасіў апазыцыю на «круглы стол» (відэа)

Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прапануе правесьці ў панядзелак, 20 студзеня, новы агульнанацыянальны круглы стол.

Аб атрыманым званку гэтага зьместу са сцэны Эўрамайдану паведаміў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Яцанюк папрасіў аб згодзе Майдану на такі крок.

Клічко: Януковіч паабяцаў, што будзе створаная камісія па ўрэгуляваньні крызісу

Раней іншы апазыцыйны лідэр Віталь Клічко з групай народных дэпутатаў паехаў у Межыгор’е, каб сустрэцца зь Віктарам Януковічам.

«Мы з дэпутатамі прыехалі ў Межыгор’е і паўгадзіны чакалі ля кардону ўнутраных войскаў, якія нас не прапускалі. Затым пусьцілі толькі мяне. Я паўтарыў патрабаваньні людзей, якія два месяцы пратэстуюць на Майдане. І што трэба неадкладна вырашыць палітычны крызіс», — падкрэсьліў Клічко.




Падзеі дня:

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ