«Беркут» гатовы перайсьці да наступу

Шматгадзіннае супрацьстаяньне паміж радыкальна настроенымі дэманстрантамі і праваахоўнікамі ўзмацняецца.

Па кадрах відэатрансьляцыі Радыё Свабода відаць, што шэрагі байцоў спэцаддзелу міліцыі «Беркут» падышлі амаль ушчыльную да аўтобусаў, якія падзяляюць бакі супрацьстаяньня.

Між тым, мітынгоўцы спрабуюць зрушыць зь месца адзін з гэтых аўтобусаў. Ушчыльную да лініі аўтобусаў пад’ехаў аўтамабіль, які нагадвае вадамёт.

Прыкладна зь 15:00 па кіеўскім часе пасьля завяршэньня выступаў лідэраў Эўрамайдану радыкальна настроеная частка мітынгоўцаў рушыла ў Вярхоўную Раду. На вуліцы Грушэўскага каля стадыёна «Дынама» іх сустрэлі шэрагі ўнутраных войскаў і спэцаддзелу «Беркут».

Падзеі дня:


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ