Уражаньні ад навагодняга Майдану. Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сотні тысяч людзей прасьпявалі разам гімн у навагоднюю ноч.
Быў сярод іх і карэспандэнт Свабоды. Вы пачуеце ягоныя ўражаньні ад навагодняга Майдану.

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі зьніжаецца. Беларусы сталі жыць горш і страчваюць аптымізм. Большасьць ня хоча у саюз з Расеяй. Такія тэндэнцыі ў настроях беларускага грамадзтва зафіксавалі незалежныя сацыёлягі.

Як, на вашу думку, мяняецца папулярнасьць Лукашэнкі ў грамадзтве?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.