Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб узаемнай адмене візаў. Гэты дакумэнт дазваляе грамадзянам Беларусь выехаць у Турцыю на тэрмін ня болей за 30 дзён, не афармляючы візы. Цягам аднаго году ў Турцыю можна будзе выяжджаць і неаднаразова. Аднак агульны тэрмін знаходжаньня не павінны перавышаць 90 дзён, пачынаючы ад даты першага выезду.
Урадавае пагадненьне было падпісана яшчэ 29 сакавіка 2013 году ў Менску. Сёньня яго нарэшце ратыфікавалі.
Аднак ратыфікацыя не азначае, што ўжо заўтра грамадзянін Беларусі можа паляцець на адпачынак у Турцыю без афармленьня візы. Для гэтага неабходна падпісаць і ратыфікаваць яшчэ адзін беларуска-турэцкі дакумэнт — пагадненьне аб рэадмісіі.
Рэадмісія — гэта згода дзяржаў на прыём назад на сваю тэрыторыю сваіх грамадзянаў, якія падлягаюць дэпартацыі зь іншай дзяржавы.
Звычайна такіх людзей да вырашэньня іх лёсу трымаюць у спэцыяльных цэнтрах часовага ўтрыманьня. У Менску такі цэнтар ёсьць. Аднак пакуль ён не адпавядае міжнародным стандартам. І гэта адна з прычынаў затрымкі.
Калі ўсе працэдуры скончацца, Менск і Анкара па дыпляматычных каналах абмяняюцца ўведамленьнямі аб выкананьні працэдураў. І толькі на 30-ы дзень пасьля ўведамленьня сапраўды можна будзе паляцець у Турцыю без візы.