Тэрмін утрыманьня пад вартай працягнулі да 28 траўня — паведаміў сябра Вольгі Аляксей Ліцьвінчык, які жыве у Швэцыі.
Вольгу трымаюць у так званым «рэжыме строгай ізаляцыі», то бок яна ня мае ніякіх кантактаў нават зь іншымі зьняволенымі, толькі са сваёй аховай і адвакатам.
Алесь атрымаў ад Вольгі ўжо некалькі лістоў. У іх яна паведамляе, што стаўленьне да яе вельмі добрае. За прыкладныя паводзіны ў турме ёй дазволілі падпрацоўваць — прыбіраць камэры. Таксама яна нібыта мае магчымасьць бачыцца са сваім малодшым сынам Адэмам.
Вольга Класкоўская была затрыманая 30 сакавіка ў Стакгольме па падазрэньні ў здзяйсненьні замаху на забойства былога мужа. Зараз Вольга Класкоўская знаходзіцца ў турме горада Окерсбэрга.