Бацькі 23-гадовай гарадзенкі Юліі Кубаравай, якая, не прыходзячы ў прытомнасьць, памерла празь месяц пасьля плястычнай апэрацыі ў менскім цэнтры «Экамэдсэрвіс», 6 траўня дадуць паказаньні ва Ўправе сьледчага камітэта па Менску.
Пяцёра затрыманых мэдычных работнікаў «Экамэдсэрвіса» па крымінальнай справе аб сьмерці пацыенткі «супрацоўнічаюць са сьледзтвам, даюць паказаньні», паведамілі Інтэрфаксу ў Сьледчым камітэце.
У рамках гэтай крымінальнай справы прызначаны комплекс судовых экспэртыз. У «Экамэдсэрвісе» і 4-й клінічнай бальніцы сьледчымі канфіскавана ўся дакумэнтацыя, якая тычыцца памерлай пацыенткі, а таксама апаратура, якая ўжывалася пры правядзеньні апэрацыі.
Сьледчыя таксама паведамілі, што ўжо гатова папярэдняе меркаваньне экспэртаў аб прычынах сьмерці пацыенткі.