8 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя «Беларусь — гэта жанчына», у якой возьмуць удзел жонкі беларускіх палітвязьняў. Мадэратарам сустрэчы будзе эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Сярод удзельніц імпрэзы — Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, і Наста Дашкевіч, жонка палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. А таксама Вольга Бандарэнка, жонка Зьмітра Бандарэнкі, вызваленага з папраўчай калёніі ў красавіку 2012 году, і Дар’я Корсак, жонка Аляксандра Атрошчанкава, які правёў больш за дзевяць месяцаў у турме.
Пра гэта распавёў карэспандэнту Свабоды дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Зьміцер Бародка. Арганізацыяй імпрэзы займаецца бюро эўрапарлямэнтара Марэка Мігальскага.
«У той час, калі вялікая колькасьць жанчын адзначае сьвята, для некаторых жанчын гэты дзень ня можа быць сьвяточным, пакуль іх каханыя за кратамі», — адзначыў Зьміцер Бародка.
Марына Адамовіч едзе ў Варшаву, каб зноў нагадваць пра палітвязьняў у Беларусі: «Прайшло ўжо больш за два гады, як нашы хлопцы за кратамі. І, безумоўна, людзі жывуць сваё жыцьцё, і гэтая сытуацыя адыходзіць на задні плян. І любое нагадваньне, што ў нашай краіне, як і раней, ёсьць палітвязьні і тыя, хто нібыта на волі — хто памілаваны або атрымаў умоўны тэрмін — але тым ня менш ня могуць лічыцца свабоднымі людзьмі, — я думаю, такое нагадваньне заўсёды важнае. І я спадзяюся, што гэта ўсё ж набліжае для іх волю».
Марына Адамовіч кажа, што пакуль не атрымала віншаваньня з турмы ад Міколы Статкевіча: «Ён, прынамсі, казаў і раней, што першых, каго будзе віншаваць, гэта маіх сясьцёр, гэта тых жанчын, якія прайшлі ўвесь гэты шлях разам са мной, якія ў свой час стварылі ініцыятыву „Вызваленьне“. І вось дзяўчаты якраз мне тэлефануюць, што ім дайшлі віншаваньні ад Міколы. А я якраз яшчэ не атрымала. Маё, мабыць, чытаюць».