Улады Вэнэсуэлы заявілі, што новыя прэзыдэнцкія выбары адбудуцца на працягу 30 дзён пасьля сьмерці Ўга Чавеса.
Чавэс памёр ад раку ў аўторак.
Віцэ-прэзыдэнт краіны Нікалас Мадура да моманту абраньня новага прэзыдэнта будзе выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы.
Уга Чавес быў пераабраны на пост прэзыдэнта Венесуэлы ў кастрычніку 2012 года. Ён павінен быў прыняць прысягу 10 студзеня, аднак Вярхоўны суд краіны пастанавіў, што цырымонія можа быць адкладзеная, нагадвае ВВС.