Андрэй Чарнякевіч, дацэнт Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, звольнены, як высьветлілася, на асабістае ўказаньне старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры, ня мог уладкавацца ў Горадні і зьехаў у пошуках працы за мяжу.
Яшчэ аднаму з аўтараў кнігі «Гродназнаўства», Вячаславу Шведу, не працягваюць кантракт. Ягоная пасада — загадчык катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.
Калегі і сябры Андрэя Чарнякевіча распавялі, што за мяжой ён далей займаецца гісторыяй, праўда, кантактаваць з прэсай пакуль ня хоча.
Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед, таксама адзін з аўтараў кнігі «Гродназнаўства», даведаўся, што па заканчэньні кантракту больш ня будзе ўзначальваць катэдру беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ва ўнівэрсытэце імя Янкі Купалы. Загад падпісаў яшчэ былы рэктар — Яўген Роўба, якога, дарэчы, таксама нядаўна вызвалілі ад займанай пасады.
Швед: «Кантракт у мяне сканчаецца 26 сакавіка, і мне ўжо афіцыйна паведамілі, што яго не працягнуць, але заключаць новы на пасаду прафэсара, калі я прайду адпаведны конкурс».
Спадар Швед кажа, што зьбіраецца праводзіць адкрытыя заняткі і ўдзельнічаць у конкурсе. Далей займаецца навукай, рыхтуе да выданьня чарговую кнігу, гэтым разам пра паўстанцаў 1863 году. Паводле яго, з выхадам ягонай кнігі чытачы змогуць даведацца новыя імёны паўстанцаў, якія раней ніколі не гучалі.
Швед: «Я знайшоў шмат імёнаў кіраўнікоў паўстаньня, якіх мы раней ня чулі. Цікава, што кожны другі ці трэці зь іх быў афіцэрам царскага войска, але падчас гэтых падзеяў яны пераходзілі на бок паўстанцаў. І ўсе яны былі людзьмі мясцовага паходжаньня».
Астатнія аўтары «Гродназнаўства» — Алесь Госьцеў, Аляксандар Дабрыян, Віталь Карнялюк, Сьвятлана Марозава — працягваюць працаваць на сваіх месцах.
Віталь Карнялюк: «Я доктарскую пішу, мая тэма — пра бежанцаў Першай сусьветнай вайны. Але пакуль нічога распавядаць ня буду — вось напішу, тады можна будзе нешта і казаць».
Алесь Госьцеў кажа, што за працай ужо пасьпеў забыцца пра той скандал, але вось ізноў нагадалі:
«Я надалей займаюся музэем гісторыі пэдагогікі — гэта мая асноўная задача. Я вельмі хачу прывесьці ўсё тут да ладу».
Кнігу-падручнік «Гродназнаўства» напісалі вядомыя гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы. У яе 38 параграфах апавядаецца пра тысячагадовую гісторыю гораду. Кніга выдадзена на добрай мелаванай паперы са шматлікімі каляровымі ілюстрацыямі, некаторыя зь якіх публікуюцца ўпершыню. Аўтары — Алесь Госьцеў, Аляксандар Дабрыян, Віталь Карнялюк, Сьвятлана Марозава, Андрэй Чарнякевіч, Вячаслаў Швед.
Першапачаткова інфармацыя пра кнігу шырока падавалася ў мясцовых СМІ, ладзіліся прэзэнтацыі. Але празь некаторы час аўтараў пачалі выклікаць на размовы з супрацоўнікамі рэктарату, а таксама КДБ. Кніга хутка разышлася, і знайсьці яе цяпер у продажы практычна немагчыма.