Ліст ад сына з апісаньнем навагодніх сьвятаў у калёніі атрымала Валянціна Аліневіч, маці вязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча.
Той напісаў, што вязьні пачалі рыхтавацца на Новага году — закупілі ў турэмнай краме печыва і каржы, зь якіх зрабілі салодкі стол. А 31 сьнежня галоўнай падзеяй стаў ня сам Новы год, а магчымасьці пазваніць дамоў — амаль усім дазволілі. Ігар Аліневіч вельмі задаволены тым, што яму шмат даслалі віншаваньняў.
«Піша, што, магчыма, няма нічога, чаго б яму не пажадалі. Кажа, што проста гадзінамі чытае гэтыя лісты і віншаваньні. Кажа, што з такой салідарнасьцю становіцца цяплей на сэрцы».
Ігар Аліневіч атрымаў найбольшы сярод актывістаў анархісцкага руху тэрмін — ажно 8 год зьняволеньня. Палітвязень адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі.