НАДВОР’Е:
Суцэльная воблачнасьць, без ападкаў. +0..+2
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
24 лістапада
Мінская міжнародная канферэнцыя «У абарону лібералізму ва Усходняй Еўропе». Пачатак у 13.30. тэл. (029) 516-85-05
У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у рамках фестывалю Януша Корчака ў Мінску адбудзецца мерапрыемства (дзіцячы ранішнік) «Караль Мацюсь назаўжды». У праграме: прэзентацыя беларускага 3-томнік творы Януша Корчака; прагляд урыўкаў польскага мюзікла «Януш Корчак»; мастацкае чытанне пра прыгоды Матюся і Койтуся-чарадзея ад актрысы Ганны Хітрык. Пачатак у 14.00. Уваход вольны.
25 лістапада
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры падтрымцы Пасольства ФРГ у Беларусі запрашае журналістаў прыняць удзел у семінары-трэнінгу «Нефармальная адукацыя і СМІ». Тэл. для даведак: (044) 717-92-26, (017) 207-49-72, (025) 532-90-82.
У Кыргыстане мясцовыя выбары
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ВЫХОДНЫЯ:
24 лістапада
1996 г. — адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Лукашэнкам, па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю, а таксама аб пераносе Дня незалежнасьці на 3 ліпеня.
1997 г. — уладамі Беларусі закрытая газета «Свабода».
2006 г. — новым галоўным рэдактарам газэты «Наша ніва» стаў Андрэй Скурко.
2011 г. — гадавіна выраку Алесю Бяляцкаму
25 лістапада
Сусьветны дзень імігранта.
Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні да жанчынаў, заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН 17 сьнежня 1999 году
1988 г. — трагічна загінула беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц.
2004 г. — У Беларусі пачаў працу пастаянная Рада дэмакратычных сілаў.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Гавары са мной па-беларуску
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю бесславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка…
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Час — вар’ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»
Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму
Рада Эўропы асуджае прысуд Алесю Бяляцкаму
Ежы Бузэк: Вызваліце Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў!
Вырак Алесю Бяляцкаму: 4,5 года ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці