«У нас няма санкцый супраць Беларусі наогул і супраць беларускай эканомікі — ёсьць абмежаваньні, якія адносяцца да пэўных асоб і іх дзейнасьці», — заявіў у інтэрвію БелаПАН пасол Нямеччыны Вольфрам Маас.
Беларусі трэба разумець пазыцыю ЭЗ, падкрэсьліў дыплямат. «Беларусь зусім справядліва патрабуе, каб зь ёю абыходзіліся як з нармальнай эўрапейскай дзяржавай, і Беларусь разглядаецца намі як эўрапейская дзяржава. Менавіта таму і меркі прыкладаюцца эўрапейскія», — растлумачыў пасол.
Разам з тым, заўважыў ён, «Беларусі ніхто не навязваў сваю волю». «Размова ідзе пра дамоўленасьці і абавязаньні, якія краіна добраахвотна ўзяла на сябе ў межах ААН ці АБСЭ. Цалкам зразумела, што для ЭЗ вельмі важна, каб Беларусь выконвала гэтыя супольна ўзгодненыя прынцыпы», — падкрэсьліў сп. Маас.
Эўразьвяз, паводле яго, садзейнічае таму, каб гэтыя прынцыпы ўвасабляліся ў жыцьцё: «Мы робім усё для таго, каб адкрыць усе магчымасьці для максымальнага абмену ва ўсіх сфэрах». У якасьці прыкладу дыплямат прывёў прапановы ЭЗ аб спрашчэньні візавага рэжыму.
Што тычыцца магчымасьці пашырэньня эўрапейскіх санкцый, то, на думку кіраўніка пасольства Нямеччыны, гэта можа жорстка ўдарыць па ўсім беларускім народзе. «Эфэктыўнасьць якіх-небудзь захадаў у выніку заўсёды зьяўляецца пытаньнем веры ці нявер’я. Думаю, усім зразумела, да чаго мы імкнёмся, і зразумелая наша гатовасьць падаваць пэўныя знакі ў імя дасягненьня тых мэтаў, якія мы сабе ставім. Пашырэньне эканамічных санкцый — мера, якая, магчыма, вельмі жорстка ўдарыла б па ўсім беларускім народзе, а ў гэтым мы ніяк ня можам быць зацікаўленыя», — сказаў сп. Маас.
Прыняцьце нейкіх санкцый супраць беларускай эканомікі і народу Беларусі не зьяўляецца мэтай ЭЗ, падкрэсьліў пасол. «ЭЗ імкнецца адрасаваць свае санкцыі выключна супраць тых, хто, з нашага пункту гледжаньня, нясе адказнасьць за дзеяньні, якія не павінны рабіцца», — рэзюмаваў нямецкі дыплямат.