Што гэта было? — пытаецца ў мяне Надзея Белахвосьцік з «Комсомольской правды». Перад ёю на століку ляжыць анталёгія зьнішчаных падчас сталінскага тэрору беларускіх пісьменьнікаў. Там — семдзесят аўтараў, а магло быць у два разы болей, магло быць два ці нават тры тамы.
Мы сядзім у Нацыянальнай бібліятэцы, дзе гэтую самую страшную ў гісторыі беларускага пісьменства кнігу ня трэба замаўляць са сховішча, яна стаіць на паліцы ў агульнадаступным фондзе — поруч з найбольш запатрабаванымі энцыкляпэдыямі, даведнікамі, з творамі айчынных і замежных клясыкаў. Зроблены ўжо ў бібліятэцы дадатковы — умацавальны — пераплёт анталёгіі сьведчыць, што яна на паліцы не застойваецца.
Што гэта было? — пытаецца ў мяне калега-журналістка, чый сваяк наркам асьветы Антон Баліцкі таксама загінуў у Гулагу. Пытаецца пра тую страшную расстрэльную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, калі па маршруце турма НКВД — Курапаты курсавалі дадатковыя спэцмашыны, а ў жоўты пясочак пад Менскам ляглі 104 асуджаных да найвышэйшай меры, сярод якіх 22 пісьменьнікі. Пытаецца пра ноч, якая пераўзышла па працягласьці самыя доўгія палярныя ночы і расьцягнулася на гады.
Што гэта было... У штучных рыштоках плюскоча вясёлая вада, а высока пад шкляным дахам бібліятэкі сьвіргочуць на паваротках монарэйкавыя трамвайчыкі, якія вязуць кнігі ў дзясяткі чытальных заляў. Магчыма, і кнігі тых 22-х...
Магчыма, па той пакручастай рэйцы едзе да маладога чытача ў беларускую залю паэтычны зборнік «Чарнакудрая радасьць» Анатоля Вольнага — з вокладкай, аздобленай пад слуцкі пояс. Ужо адна назва ў спалучэньні з аздобай выпраменьвае паэзію.
Магчыма, унівэрсытэцкі прафэсар у залі навуковай літаратуры зь нецярпеньнем чакае «Анталёгію новай ангельскай паэзіі», якая выйшла акурат у 1937-м у Ленінградзе. Анталёгія друкавалася, а аднаго зь яе аўтараў — Юлія Таўбіна — у гэты час везьлі на расстрэл у Курапацкі лес. Імя перакладчыка цэнзары не пасьпелі выкрасьліць са зьместу, хоць для падобных выпадкаў мелі дакладныя інструкцыі. Скажам, калі ў 1935-м арыштавалі Юрку Гаўрука, ягоны «Гамлет» у тым жа годзе выйшаў у сьвет бяз прозьвішча перакладчыка. Атрымалася — Шэксьпір пісаў адразу па-беларуску. Але такімі дробязямі савецкія цэнзары не пераймаліся.
А магчыма, нейкі прыхільнік «крывіцкага саманазову» беларусаў вырашыў знайсьці падмацаваньне сваім тэзам у мастацкай літаратуры і замовіў часопіс «Полымя» з пачаткам раману Міхася Зарэцкага «Крывічы». Рукапіс усяго твору быў сканфіскаваны ў арыштаванага ў 1936-м і праз год расстралянага пісьменьніка і ня знойдзены да гэтай пары.
А можа, дзесьці пры зрыхтаваным сканэры заклапочаны выдавец чакае «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры» Ігната Дварчаніна, каб падрыхтаваць яе факсымільнае перавыданьне? Хрэстаматыя выйшла ў 1927-м, складальніка расстралялі праз дзесяць гадоў, але і па сёньня спасылак на гэтае выданьне ў сучасных дасьледаваньнях — безьліч.
Перакладчык Блока, аўтар напісанай па-чэску манаграфіі пра Скарыну, доктар філязофіі Ігнат Дварчанін пакінуў пасьля сабе яшчэ і вельмі яскравы дакумэнт — свае турэмныя паказаньні. Калі хто з гісторыкаў аналягічныя дакумэнты схільны ўспрымаць усур’ёз і рабіць паводле іх далёкасяжныя высновы, няхай пачытае паказаньні Дварчаніна.
"Являюсь выходцем из контрреволюционной партии... в 1917 г. активно участвовал в контр.-рев. нацдемовских съездах... сотрудничал в контр.-рев. газете "Беларуская Рада«...помещал в ней свои контр.-рев. стихотворения... печатался в контр.-рев. газете «Вольная Беларусь», участвовал во всех мероприятиях белорусской контрреволюции... в 1918 г. в Москве был связан с махровыми контрреволюционерами... по дороге в Минск вошёл в связь с отпетыми контрреволюционерами... в деревне Погири Слонимского уезда в 1918-20 гг. внедрял в массы националистические и контр.-рев. идеи... в Вильно связался с контр.-рев. Национальным комитетом и Школьной радой... в 1921 г. отправился в Латвию для ведения контр.-рев. националистической работы... в Праге в университете (1921–1926) проводил среди студентов контр.-рев. работу... в Вильно в 1927 г. на средства нацдемовской Громады издал контр.-рев. «Хрестоматию белорусской литературы»... по приезде в БССР в 1932 г. всё время являлся нацдемом, контрреволюционером и двурушником«...
Такое і доктару філязофіі сачыніць не пад сілу. У якім стане гэтыя паказаньні пісаліся і пад чыю дыктоўку — больш чым відавочна. Думаецца, і астатнія аналягічныя паказаньні, выбітыя ў падсудных на сьледзтве, падпісаныя імі пасьля бяссонных і бясконцых допытаў амаль у непрытомным стане, могуць быць сьведчаньнямі толькі супраць тае сыстэмы, якая ўсё гэта прыдумала і ажыцьцяўляла.
Калі ў 1921 годзе бальшавікі за «недоносительство» расстралялі царскасельскага гранда Мікалая Гумілёва, гэта ўспрымалася як страшная памылка, фатальны зьбег абставінаў. Калі ў 1936-м фалянгісты ў Гішпаніі расстралялі Фэдэрыка Гарсія Лорку, літаратурная грамадзкасьць Эўропы была ў шоку. Праз год у Беларусі ўжо працаваў адладжаны канвэер сьмерці, які сыстэматычна і мэтанакіравана вынішчаў нацыянальную эліту, і нікому ў Эўропе да гэтага не было аніякай справы. Заходнеэўрапейскія пісьменьнікі прыяжджалі ў Савецкі Саюз, захапляліся збудаваным на людзкіх касьцях Беламор-каналам, пісалі пра Сталіна памяркоўныя кнігі.
А тут забівалі іх калегаў — дзясяткамі і сотнямі. З прыкладна 2000 загубленых у СССР падчас бальшавіцкага тэрору літаратурных работнікаў кожны пяты — беларускі. І гэта невыпадкова. Без культурнай эліты няма народу — таму крамлёўскі правадыр заўсёды выдаваў беларусам павышаную квоту «па першай катэгорыі».
Нейкі аматар змрочнага гумару прыдумаў ходкае выслоўе: сьмерць аднаго чалавека — гэта трагедыя, а сьмерць сотняў і тысячаў — статыстыка. Калі і статыстыка, то хіба для нейкай д’ябальскай канцылярыі. Заўчасная сьмерць — заўсёды трагедыя, а масавае забойства — трагедыя, памножаная на колькасьць ахвяраў. Да таго ж, сталінская гільяціна ў Беларусі прайшлася пераважна па маладых пісьменьніках. Бальшыня зь іх так і не пасьпела напісаць свае галоўныя творы. Бо што для пісьменьніка 40-50 гадоў? Пачатак.
45-гадовы Максім Гарэцкі ў шмат якіх сваіх творах не пасьпеў паставіць апошнюю кропку. Куля паставіла. А іншыя былі зьнішчаныя яшчэ маладзейшымі. Міхась Чарот — у 40 гадоў, Адам Бабарэка і Францішак Грышкевіч — у 39, Фабіян Шантыр — у 36, Міхась Зарэцкі, Уладзімер Хадыка, Паўлюк Шукайла і Сяргей Дарожны — у 35, Тодар Кляшторны — у 34, Алесь Дудар — у 32, Лукаш Калюга і Валеры Маракоў — у 28, Алесь Салагуб — у 27...
У савецкім літаратуразнаўстве пра многіх з іх пісалася: верылі ў партыю, падтрымлівалі нацыянальную палітыку Крамля і г.д. Хто так і сёньня думае — хай пачытае верш Алеся Дудара «Пасеклі Край наш папалам...». Гэты верш — чын героя, які ведае, што вернецца ў родную краіну толькі на шчыце — у пасьмяротнай славе.
Але часам беларускія паэты па-партызанску білі сваіх ворагаў іх жа зброяй. Прыгавораны да расстрэлу Сяргей Фамін пасьля абвяшчэньня прысуду засьпяваў «Інтэрнацыянал». І яго не расстралялі ў Менску, а адправілі ў Рэспубліку Комі, дзе праз некалькі гадоў яшчэ раз далі вышку, але ўжо па другім артыкуле.
Што гэта было... Пасьля публікацыі ў «Комсомольской правде» я на фэйсбук атрымаў некалькі водгукаў з Украіны. Аказваецца, Беларуская Чорная Ноч рэпэтавалася ў Кіеве, дзе 15 сьнежня 1934 году адным махам было расстраляна 15 пісьменьнікаў. Грыгор Касынка, Олэкса Влызько, Дмытро Фальківскі... Дзе яшчэ і калі пісьменьнікаў стралялі паўзводна?..
А яшчэ невядомы мне ўкраінскі чытач паведаміў, што быў у іх і свой чэмпіён сярод катаў — капітан НКВД Матвеев, які за пяць дзён уласнаручна расстраляў 1111 асуджаных. Потым у таго капітана ягоныя ж саслужбоўцы ўзялі пісьмовыя тлумачэньні: як жа ты справіўся? І той падрабязна і бяз лішніх эмоцыяў апісаў, колькі разоў на дзень выяжджаў на «оборудованное место», як правяраў памеры ямаў 4×4, падрыхтоўваў пісталеты...
Што гэта было... І хто зь беларускіх катаў мог бы прэтэндаваць на крывавыя лаўры капітана Матвеева?
Можа быць, той энкавэдыст, які ў лесе пад Чэрвенем у 1941-м паклаў цэлую калёну палітычных, бо надакучыла гнаць іх пешкі на ўсход, а немцам пакідаць ня меў права? У той дзень сярод сьмяротнікаў аказаўся і пісьменьнік Рыгор Бярозкін, і быў таксама расстраляны, але выжыў і, дачакаўшыся ночы, выпаўз з прысыпанай насьпех вялікай ямы-магілы.
Семдзесят пяць гадоў таму 22 беларускія пісьменьнікі ляглі ў Курапацкі жвір. Каты думалі, што такімі тэмпамі яны на карані зьнішчаць беларускую літаратуру датэрмінова, як гэта ў іх было прынята — да чарговай чырвонай гадавіны. Да паслугаў катаў былі ня толькі «оборудованныяе места», але і Гулаг, які аплёў калючым дротам адну шостую частку зямной цьвердзі. Але расстраляная ў Курапатах і нішчаная дзесяцігодзьдзямі ў Гулагу беларуская літаратура ўсё ж выжыла і адпаўзла ад магільнай ямы. Выжыла, каб выступіць сьведкам на судовым працэсе, які калі-небудзь абавязкова адбудзецца. Іначай мы самі сябе замуруем у тым страшным часе, як у саркафагу страху.