12-га кастрычніка раніцай у Лёндане на запыт Кіргізстану і ЗША быў арыштаваны Максім Бакіеў, сын былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Паколькі паміж Кіргізстанам і Вялікабрытаніяй няма дамовы аб экстрадыцыі, дык Максім Бакіеў можа быць перададзены ўладам ЗША. Калі яго віна будзе даказаная, па законах гэтай краіны Бакіеў можа быць прысуджаны да доўгага тэрміну зьняволеньня.
Другі сын былога прэзыдэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Максім знаходзіўся ў міжнародным вышуку па падозраньні ў цяжкіх злачынствах. Гэтую навіну распаўсюдзіла служба інфармацыйнай палітыкі прэзыдэнта Кіргізстану.
Сам былы прэзыдэнт Кіргізстану Курмаенбек Бакіеў разам з членамі хаваецца у Беларусі.
Раней начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцьця інфармацыі пра тое, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў і члены яго сям’і .
Кіргізстан дамагаецца выдачы Бакіевых, але афіцыйны Менск адмаўляе.