Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі выставіў абвінавачаньне журналісту Антону Сурапіну і рыэлтару Сяргею Башарымаву паводле ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы) Крымінальнага кодэксу.
Іх затрымалі пасьля скандальнага выпадку, калі 4 ліпеня двое грамадзян Швэцыі на лёгкаматорным самалёце нелегальна прыляцелі ў Беларусь і раскідалі плюшавыя цацкі над Івянцом і Менскам на знак пратэсту супраць парушэньня правоў і свабодаў у Беларусі. Паводле выстаўленага абвінавачаньня, юнакам пагражае да 7 гадоў турмы.
Алена Сурапіна — маці журналіста Антона Сурапіна — перадала ў турму КДБ прадуктовую пасылку для сына. Яна кажа, што з часу затрыманьня ад Антона дайшоў толькі адзін ліст, а таму яна ня мае інфармацыі, што зь ім адбываецца, і ня ведае, як ставіцца да выстаўленага сыну абвінавачаньня:
«Перадала шакаляд, цукеркі, каўбасу, цыгарэт, каб закурыў. Як пісаў у лісьце, уся гэтая сытуацыя знэрвавала, вядома. Цяжка ўсё. На тэму абвінавачаньня проста няма камэнтароў — ня ведаю, што і думаць. Але будзем спадзявацца на лепшае».
Людміла Башарымава — маці менскага рыэлтара Сяргея Башарымава — кажа, што атрымала ад сына ўжо некалькі лістоў. Яна ня хоча паведамляць падрабязнасьці пра іх зьмест, але ўпэўненая ў невінаватасьці сына і спадзяецца на лепшае:
«Мой сын ні ў чым не вінаваты. Гэта, па-мойму, зразумела ўсім».
Карэспандэнтка: «Як вы думаеце, чаму яго трымаюць у турме?»
«Пэўна, пра гэта трэба спытацца ў тых, хто яго трымае».
Карэспандэнтка: «Якія ў вас спадзяваньні на бліжэйшую будучыню?»
«Ведаеце, надзея заўсёды павінна быць».
Артыкулы Крымінальнага кодэксу, паводле якіх выстаўлена абвінавачаньне Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву, прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміў «Свабодзе» юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч:
«Мы патрабуем неадкладнага тлумачэньня ад КДБ, у чым дакладна абвінавачваюць гэтых людзей. Бо як мы бачым, то ніякія іхнія дзеяньні ніякім чынам не маглі нанесьці шкоду, прадугледжаную гэтым артыкулам. Фактычна іх абвінавачваюць у дастаткова цяжкім злачынстве, і яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці, якая прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Безумоўна, у гэтай сытуацыі ёсьць палітычная замова дзяржавы, і на гэты момант яны безумоўна зьяўляюцца палітычнымі вязьнямі».
Абвінавачаньне ў крымінальным злачынстве і ўтрыманьне ў турме двух беларускіх грамадзян у справе «плюшавага дэсанту» са Швэцыі — гэта спроба беларускага КДБ дастаць саміх арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі, мяркуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:
«Сьвежы зварот КДБ да швэдаў, каб яны прыляцелі ў Менск даваць паказаньні, падмацоўвае ўражаньні, што ніякіх доказаў у іх няма. А гэтыя двое людзей ужо выглядаюць жывой прынадай, каб выцягнуць сюды ініцыятараў і ўдзельнікаў дзёрзкай акцыі, якая гэтак насаліла беларускаму кіраўніцтву. Ёсьць небясьпека таго, што гэтыя людзі апынуцца крайнімі, бо яшчэ са сталінскіх часоў дзейнічае лёгіка, што ў нас абы-каго і дарэмна „органы“ не хапаюць».
19 ліпеня заснавальнік піяр-кампаніі Studio Total Пэр Кромвэл зрабіў заяву для беларускіх уладаў пра недатычнасьць каго-колечы зь беларускіх грамадзянаў да «плюшавага дэсанту».
«31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасадаў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і Войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна. Падставай для звальненьня стала „неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь“.
Аб няпоўнай службовай адпаведнасьці папярэджаны міністар абароны Юры Жадобін і начальнік Генштабу Ўзброеных сіл — першы намесьнік міністра абароны генэрал-маёр Пётар Ціханоўскі. Абвешчана вымова дзяржсакратару Савету бясьпекі Леаніду Мальцаву і старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву».