Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым правядзеньне палітычнай рэформы ў краіне пасьля парлямэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ўвосень.
«Мы сёньня вывучаем пэўныя тэндэнцыі ў сьвеце і, вядома ж, мы будзем прыстасоўвацца, мадэрнізаваць нашу палітычную сыстэму. Правядзем парлямэнцкія выбары і, думаю, што нам трэба зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на палітычную рэформу або рэформу палітычнай сыстэмы нашай краіны», — заявіў Лукашэнка ў інтэрвію вядучым кітайскім СМІ.
«Мы на гэта пойдзем, хоць катастрофы ў нас у гэтым пляне няма. Але трэба заўсёды быць на крок наперадзе тых працэсаў, якія будуць у нас адбывацца».
«Нас Эўразьвяз папракае, а ўчора сьлёзатачывым газам труцілі гэтых бедных румынаў. Паглядзіце, у Францыі, нават у Нямеччыне, дзе нібыта стабільная краіна, у Вялікабрытаніі, не кажучы ўжо пра Грэцыю, Партугалію, Італію і Гішпанію, што адбываецца. Гэта нельга ігнараваць, гэтыя працэсы трэба бачыць і на іх трэба своечасова рэагаваць».
Гаворачы пра магчымасьць правядзеньня палітычных пераўтварэньняў
у краіне, Лукашэнка адзначыў:
«Я даўно абдумваў гэтае пытаньне, зь некаторымі людзьмі абмяркоўваў гэтыя праблемы і мы паволі будзем у гэтым напрамку рухацца. Галоўнае — захаваць стабільнасьць, галоўнае — даць чалавеку магчымасьць нармальна жыць і выказваць сваё меркаваньне. Галоўнае — даць чалавеку магчымасьць захаваць яго асноўныя правы, на якія ён прэтэндуе».
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што «калі Кітайская Народная Рэспубліка нам у гэтым пляне сёе-тое падкажа як звычайна, то мы будзем вельмі ўдзячныя. Кітай падкажа. Думаю, мы ў бліжэйшы час сустрэнемся і параімся з кітайскім кіраўніцтвам па многіх праблемах».
«Кітай нам адкрыта падказвае, як трэба рабіць. Як выбудоўваць стасункі з тымі ж амэрыканцамі. Мы вельмі ўдзячныя за тое, што кітайскае кіраўніцтва клапоціцца пра нас».
«Магчымасьцяў у вас больш, ведаў у вас больш, і вопыт ў вас вялікі, з тымі ж
амэрыканцамі ў вас добрыя стасункі».
«Так, у вас (КНР і ЗША) ёсьць непрымірымыя супярэчнасьці. Але вы
ж нідзе "лоб у лоб" не стаіце, дзякуючы мудрасьці кітайскага
кіраўніцтва. Гэты вопыт для нас каштоўны. І Кітай не хавае ад нас гэты досьвед, Кітай падказвае лішні раз нам, як не біцца, не лаяцца».
У Кітаі і Беларусі «навучыліся прыстасоўвацца да зьменлівай сытуацыі, асабліва - з улікам інтэрнэту, інфармацыйных тэхналёгій. Пакуль гэта яшчэ такая цікавая цацка ў руках усясьветнай грамадзкасьці. Потым да гэтага прывыкнуць, і інтэрнэт стане як газэта і ня будзе ён такім ужо вельмі важным момантам у жыцьці людзей. Пакуль жа ёсьць людзі, якія хочуць дэстабілізаваць абстаноўку, карыстаючыся гэтым. Трэба вучыцца працаваць у гэтай сытуацыі. Кітай робіць гэта пасьпяхова, і мы ў гэтым таксама таму-сяму навучыліся».
Лукашэнка заявіў, што для беларускага кіраўніцтва «вельмі важны вопыт Кітая ў захаваньні стабільнасьці ў дзяржаве. Не было б у вас стабільнасьці, ва ўсім сьвеце было б нестабільна. Перад Кітаем трэба на калені станавіцца і казаць дзякуй, што 1,5 млрд чалавек жывуць спакойна і Кітай разьвіваецца».
«Мы не выключаем, што можа быць адзіная валюта, але гэта павінна быць новая валюта, як у Эўрапейскім зьвязе — эўра. Але не тэнге, не беларускі рубель, не расейскі, а нешта новае ў пляне адзінай валюты».
«Але гэта — апошняя стадыя нашага руху да больш цеснага Эўразійскага саюзу. Мы яшчэ пакуль да гэтага не дайшлі, для гэтага гады спатрэбяцца».
«Што тычыцца Беларусі, то вы можаце на нас разьлічваць у працы з адзінай эканамічнай прасторай. Таму Кітаю ўжо ніяк не трэба баяцца АЭП».
«Мы не прайшлі "кропку незвароту", мы не ўлезьлі ў гэтыя
крызісныя зьявы па вушы. Таму сёньня крызіс трэба
прадухіліць, і Кітай разам з амэрыканцамі павінен тут згуляць
вядучую ролю».
«Вам, вядома ж, хацелася, каб даляр быў стабільным. І ў той жа час вы можаце абрынуць гэты даляр, вы маглі гэта зрабіць у мінулы крызіс. Але вы малайцы, вы захавалі плянэту ад развалу».
«Калі б не Кітай і Расея, то Сірыю ўжо даўно раздушылі б».
«Вы бачыце, што адбываецца ў краінах арабскага Ўсходу, дзе
перамаглі так званыя дэмакратычныя рэвалюцыі. Там лепш не
стала, там прыходзяць да ўлады не тыя сілы, на якія нехта разьлічваў».
«Таму разьлічваць на тое, што 2012 год будзе бясхмарным, я б не стаў».
Лукашэнка прапанаваў Кітаю паскорыць рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў, у прыватнасьці, будаўніцтва кітайскага тэхнапарка ля Менску.
«Бо мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы, прапаноў шмат і нам даводзіцца выбіраць. Але нам трэба гэта здужаць з кітайцамі, бо гэта нашы людзі, нашы сябры».
Беларускі бок вітаў бы ўдзел Кітая ў рэалізацыі праекта «Менск-Сіці».
«Няхай Кітай фінансуе, будуе і прадае затым гэтыя плошчы, мы не
супраць перадаць гэтую будоўлю вам, сумесна зь іншымі кампаніямі».
«Калі мы дамовіліся, дык давайце хутчэй рэалізоўваць гэтыя праекты».

«Перад Кітаем трэба на калені станавіцца»

Пра адзіную валюту ў Эўразійскім саюзе
«Мы не выключаем, што можа быць адзіная валюта, але гэта павінна быць новая валюта, як у Эўрапейскім зьвязе — эўра. Але не тэнге, не беларускі рубель, не расейскі, а нешта новае ў пляне адзінай валюты».
«Але гэта — апошняя стадыя нашага руху да больш цеснага Эўразійскага саюзу. Мы яшчэ пакуль да гэтага не дайшлі, для гэтага гады спатрэбяцца».
«Што тычыцца Беларусі, то вы можаце на нас разьлічваць у працы з адзінай эканамічнай прасторай. Таму Кітаю ўжо ніяк не трэба баяцца АЭП».
«Разьлічваць, што 2012 год будзе бясхмарным, я б ня стаў»
«Мы не прайшлі "кропку незвароту", мы не ўлезьлі ў гэтыя
крызісныя зьявы па вушы. Таму сёньня крызіс трэба
прадухіліць, і Кітай разам з амэрыканцамі павінен тут згуляць
вядучую ролю».
«Вам, вядома ж, хацелася, каб даляр быў стабільным. І ў той жа час вы можаце абрынуць гэты даляр, вы маглі гэта зрабіць у мінулы крызіс. Але вы малайцы, вы захавалі плянэту ад развалу».
«Калі б не Кітай і Расея, то Сірыю ўжо даўно раздушылі б».
«Вы бачыце, што адбываецца ў краінах арабскага Ўсходу, дзе
перамаглі так званыя дэмакратычныя рэвалюцыі. Там лепш не
стала, там прыходзяць да ўлады не тыя сілы, на якія нехта разьлічваў».
«Таму разьлічваць на тое, што 2012 год будзе бясхмарным, я б не стаў».
«Няхай Кітай фінансуе»