Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адмяніў льготы па падатку на дабаўленую вартасьць пры ўвозе і рэалізацыі увезеных транспартных сродкаў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў камэрцыйных мэтах.
Цяпер будзе прымяняцца стандартная стаўка падатку ў памеры 20%.
Такое рашэньне ўтрымліваецца ў адмысловым указе ад 17 студзеня.
«Гэтае рашэньне прынятае дзеля выраўноўваньня ўмоў падаткаабкладаньня легкавых аўтамабіляў на адзіным рынку краін Мытнага саюза і выкананьня умоў для выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з Антыкрызыснага фонду Эўразійскага эканамічнага супольніцтва», — адзначае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле дылераў, у выніку цана новых аўтамабіляў можа падняцца прыкладна на 17%. Усьлед за імі могуць падаражэць і патрыманыя аўтамабілі.