Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход у Менску
Экспэртыза Віталя Цыганкова. Удзельнікі: Паўлюк Быкоўскі і Ўладзімер Мацкевіч
Your browser doesn’t support HTML5
Экспэртыза Віталя Цыганкова. Удзельнікі: Паўлюк Быкоўскі і Ўладзімер Мацкевіч
Выніковы рэпартаж Алеся Дашчынскага:
Народны сход 12 лістапада 2011
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход 12 лістапада 2011
17.06 Івашкевіч правёў сход у пастарунку
Камэнтар Генадзя Фядыніча
Your browser doesn’t support HTML5
Камэнтар Генадзя Фядыніча
Камэнтар Вацлава Арэшкі
Your browser doesn’t support HTML5
Камэнтар Вацлава Арэшкі
Your browser doesn’t support HTML5
Удзельнікі Народнага сходу
15.50 Віктар Івашкевіч адпушчаны без складаньня пратаколу
15.20 Вінцук Вячорка адпушчаны з міліцэйскага пастарунку.
http://maps.google.com/maps/ms?hl=en&mpa=0&ctz=-180&mpf=0&ie=UTF8&msa=0&t=m&vpsrc=6&msid=207034288873138439713.0004b1888d3e1134cb5ad&ll=53.748711,28.388672&spn=5.13293,11.557617&z=6&output=embed
Глядзець вялікую мапу
14.45 Віктар Івашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў РУУС. "Пратакол на мяне пакуль не складалі, — сказаў ён "Свабодзе". — Уражаньне такое, што міліцыянты чакаюць ад свайго начальства загаду, што рабіць са мною". Івашкевіч пасьпеў таксама сказаць, што з РУУС Цэнтральнага раёну яго перавезьлі ў іншы раён. Але ў які канкрэтна, не паведаміў. "Міліцыянты патрабуюць, каб я неадкладна адключыў мабільнік", — апошняе, што пасьпеў сказаць Віктар Івашкевіч.
Старшыня баранавіцкага Народнага сходу Віктар Мезяк (ля дзьвярэй) завітаў да Віктара Сырыцы пасьля вызваленьня з міліцыі
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход у Гомелі
14.20 Частка ўдзельнікаў акцыі села ў аўтобус, за імі туды ж ўвайшлі і людзі ў цывільным. Сьледам за аўтобусам паехалі і дзьве машыны без нумарных знакаў.
Міліцыянты дэмантуюць на плошчы мэталёвую агароджу. Сярод міліцэйскага кіраўніцтва на плошчы старшыня ГУУС Менску Аляксандар Барсукоў і ягоны намесьнік палкоўнік Ігар Яўсееў.
У Вінцука Вячоркі тэлефон адключаны. Віктар Івашкевіч "скідвае" званок.
14.10 Акцыя фактычна скончылася. Людзі разыходзяцца. Многія з іх непасрэдна адсюль ідуць да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрыя Вуса, каб паставіць свае подпісы "за" зьмяненьне выбарчага заканадаўства.
14.05 Хтосьці паведаміў людзям, што наступная акцыя ў рамках "Народнага сходу" пройдзе 18 сьнежня. Пачатак — а 13-й гадзіне.
Your browser doesn’t support HTML5
Удзельнікі Народнага сходу (частка 2)
14.00 Людзі пакуль не разыходзяцца. Вакол іх стаяць і людзі ў цывільным.
13.50 Віцебск: Усе ўдзельнікі сходу атрымалі ўлёткі "Давайце разам мяняць жыцьцё да лепшага", дзе пазначаны кантактныя тэлефоны арганізатараў.
Актывісты Віктар Цяпін, Ажэла Камбалава, Віктар Сырыца і дэпутат Аляксандар Галькевіч падчас сходу ў Баранавічах
13.35 Да прысутных на пляцоўцы падышоў мастак Аляксей Марачкін.
13.30 Усіх, хто знаходзіцца на пляцоўцы, здымаюць на відэа. Вакол па-ранейшаму стаяць міліцыянты і людзі ў цывільным.
13.25 Каля 40 чалавек стаяць на пляцоўцы. Яны абмяркоўваюць сытуацыю, спрачаюцца. Таксама гавораць пра цяжкае эканамічнае становішча, абураюцца высокімі коштамі, асабліва на харчы.
Падчас сходу выступіў сакратар мясцовага сходу Віктар Сырыца, які паведаміў:
“Гарадзкі выканаўчы камітэт, да якога мы зьвярталіся таксама, і гарадзкі савет дэпутатаў не адказалі на нашы пытаньні. Нам толькі адказаў Нацыянальны банк і міністэрства працы на тыя патрабаваньні, якія мы вылучылі 8 кастрычніка.”
Старшыня баранавіцкай гарадзкой арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Васіль Цяпін зачытаў прысутным адказы з органаў улады на патрабаваньні першага сходу. Віктар Сырыца пракамэнтаваў, што гэтыя адказы ўяўляюць сабой фактычна адпіскі.
Пасьля дэпутат Баранавіцкага гарадзкога савету ад партыі “Справядлівы сьвет” Аляксандар Галькевіч падзякаваў прысутным, за тое, што не пабаяліся прыйсьці:
“Хачу вам сказаць вялікі дзякуй, што вы прыйшлі, не пабаяліся, нягледзячы ні на што. Калі ня ўсе баяцца – гэта ўжо добра. Рана ці позна праўда будзе на нашым баку”.
Падчас сходу ніякіх рэзалюцыяў не прымалася. А скончыўся Народны сход у Баранавічах аплядысмэнтамі, якімі падбадзёрылі сябе прысутныя на разьвітаньне.
13.17 Спэцназ і людзі ў цывільным працягваюць блякаваць падыходы да пляцоўкі на плошчы Бангалор, аргумэнтуючы гэта тым, што там адбываецца "VIP-мерапрыемства", а яны забясьпечваюць ахову.
“Нам сказалі самі жыхары, што іх “адведалі” супрацоўнікі міліцыі ды параілі ў двор не выходзіць. Таму й было ўсяго 12-13 чалавек. Мы не атрымалі адказы на пытаньні жыхароў гэтых дамоў, чаму ў іх няма капітальнага рамонта, калі дамам ужо а 45-50 гадоў. Не атрымалі адказаў на патрабаваньне вызваліць палітвязьняў і з нагоды недаверу ўраду… З 16 пытаньняў адказаў толькі тры”, заявіла Яскевіч.
13.12 Генадзь Фядыніяч і Вацлаў Арэшка накіраваліся ў бок галоўнай магістралі сталіцы. За імі пайшлі і двое мужчын у цывільным.
Генадзь Фядыніч
13.10 Затрыманы Вінцук Вячорка. Двое ў цывільным падбеглі да Вячоркі ў той час, калі ён даваў інтэрвію.
13.07 Адзін чалавек затрыманы каля рэстарацыі "Эль Памідора" непадалёк ад плошчы Бангалор. Яго сілком зацягнулі ў сіні мікрааўтробус без нумароў.
13.05 На плошчу Бангалор прыйшлі Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка. Тых, хто дае інтэрвію, людзі ў цывільным здымаюць на відэа.
13.00 Затрымалі Віктара Івашкевіча. Ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе.
Актывіст Станіслаў Карабан і журналіст “Белсату” Сяргей Карпенка былі затрыманыя на падыходзе да месца правядзеньня мэрапрыемства.
У пастарунку, высьветліўшы асобу, Станіслава Карабана адпусьцілі, а Сяргея Карпенку пратрымалі больш за тры гадзіны, паколькі ён не пагаджаўся аддаваць відэакамеру. Відэакамэру спрабавалі адабраць на той падставе, што нібыта ў тым месцы, а гэта побач з Домам паляка, учора невядомыя падпалілі дзьверы, а ён, маўляў, рабіў там здымкі.
Карпенка: “Матывацыя такая была, што паколькі я знаходзіўся побач з Домам паляка, а там нібыта нехта ўчора падпаліў дзьверы, то я павінен гэта знаць. Відавочна, што яны сфабрыкавалі гэта, каб адабраць камэру”.
12.55 На плошчы знаходзяцца асобныя купкі людзей. Генадзь Фядыніч сказаў "Свабодзе", што, паколькі на плочшы Бангалор шмат прадстаўнікоў спэцслужбаў, няма сэнсу падстаўляць людзей. Мабыць, акцыю давядзецца праводзіць у іншым месцы і ў іншы час.
12.45 Спэцназаўцы спыняюць людзей, якія ідуць у цэнтры плошчы, і кажуць ім, што сход адменены.
12.40 Пляцоўка ў парку агароджаная мэталёвымі турнікетамі. тут ужо знаходзяцца дзясяткі спэцназаўцаў і людзей у цывільным. Міліцэйскія аўтобусы і аўтамабілі без нумарных знакаў стаяць у розных месцах парку імя Дружбы народаў. Людзі ў цывільным цікавяцца ў мінакоў наконт мэты візыту ў парк Дружбы народаў.
Калі карэспандэнт "Свабоды" ішоў на плошчу, спэцназаўцы спыталіся: "Вы ідзяце на ярамарку? Ярмаркі сёньня ня будзе".
Тым часам сход паплечнікі Яўгена Парчынскага правялі ўласнымі сіламі. Ён таксама быў нешматлікі: у двары аднаго з дамоў па вуліцы Паркавай сабралася ўсяго 15 чалавек.
http://maps.google.com/maps/ms?vpsrc=6&ctz=-180&ie=UTF8&msa=0&msid=207034288873138439713.0004b18684467cf2797ce&t=m&ll=53.929411,27.573066&spn=0.009981,0.022573&z=15&output=embed
Глядзець вялікую мапу
Напярэдадні "Народнага сходу":
В.Івашкевіч: Задача – ствараць гарызантальныя сувязі ў грамадзтве
Напярэдадні Народнага сходу — суды і арышты
Першы Народны сход адбыўся